Насельнiцтва Беларусi набыло 356 брыльянтаў
Насельнiцтва Беларусi з пачатку рэалiзацыi Нацыянальным банкам атэставаных брыльянтаў (з 14 снежня 2005 года) па 2 жнiўня 2006 года, гэта значыць за 7 з паловай месяцаў, набыло 356 брыльянтаў агульнай масай 69,67 карата. Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацбанка. Выручка ад iх рэалiзацыi склала парадку $143,6 тыс.
Нацыянальны банк Беларусi рэалiзуе атэставаныя брыльянты праз касы сваiх структурных падраздзяленняў. Гэта, у прыватнасцi, Галоўнае ўпраўленне Нацбанка па Мiнску i Мiнскай вобласцi, Спецыялiзаванае ўпраўленне, а таксама Галоўныя ўпраўленнi банка па Гомельскай, Магiлёўскай, Брэсцкай, Гродзенскай i Вiцебскай абласцях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выручка ад iх рэалiзацыi склала парадку $143,6 тыс. |
|