«Работа як работа...»Людзi справы Чыстая праўда (а мо i брахня?). Кажуць, спыталi раз у аўцюкоў, цi гоняць яны гарэлку. — А цi прадаюць? — Ды канешне! — Па сакрэту... У каго найлепшая? — А ў нашага... участковага. Што яшчэ пра яго кажуць? О-о, толькi вушы падстаўляй! Маўляў, у кабеты адной неяк пашпарт сцягнулi. Людзi ёй: — Дык што ты сядзiш? Да ўчастковага хадзiла? Плача: — Хадзiла!.. Божыцца, што не браў. Але ж гэта — калi жартам. Калi ўсур’ёз, няпроста тут Андрэю Макарэвiчу. У Калiнкавiцкiм раёне самы складаны ўчастак — яго. Аж тры сельсаветы — Малааўцюкоўскi, Вялiкааўцюкоўскi i Сiродскi. Вялiкiя вёскi, жывыя. Тры тысячы насельнiцтва... А ён — нiчога, не скардзiцца. Кажа, работа, як работа. За трынаццаць гадоў прывык. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чыстая праўда (а мо i брахня?). Кажуць, спыталi раз у аўцюкоў, цi гоняць яны гарэлку
|
|