«...А дзякуюць людзi вусна»
Фота Марыі ЖЫЛІНСКАЙ
Такога падлiку нiхто, вiдаць, не рабiў, а цiкава ж, колькi людзей штодня бывае на поштах? Тым больш, што зараз там не проста афармляюць падпiску, разносяць газеты ды гандлююць канвертамi... I зразумець iх няцяжка. Раней, каб атрымаць свае сумленна заробленыя тысячы, трэба было кiнуць гаспадарку, iсцi (можаш-не можаш... З аддаленага хутара, з вёскi...) у калгасную кантору. Зараз — налiчаныя сумы (i два разы на месяц!) малаказдатчыкам прыносiць пошта. Шкада вось — пакуль не ўсiм. Але ж пачатак ёсць. А наогул — зацiшша ў аддзяленнях сувязi бывае рэдка: у кожнага з клiентаў свае патрэбы i свае праблемы, свой настрой. Выслухаць кожнага i дапамагчы — залатое правiла пошты. Што цiкава, Кнiга скаргаў i прапаноў у Воранаўскай — вiсiць на самым вiдным месцы i даўно. А вось запiсаў у ёй — няма. — Скаргi, — усмiхаецца Зофiя Станiславаўна, — нам не патрэбны, а дзякуюць людзi вусна. На здымку: начальнiк Воранаўскага вузла паштовай сувязi Зофiя Вiльбiк (у цэнтры) з супрацоўнiцамi Раiсай Казак, Ганнай Сiнкевiч, Люцыяй Ганевiч i Крысцiнай Жыжнеўскай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такога падлiку нiхто, вiдаць, не рабiў, а цiкава ж, колькi людзей штодня бывае на поштах? Тым больш, што зараз там не проста афармляюць падпiску, разн |
|