Муз-news
Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Пракацiцца да фэсту на трактары...
У дванаццаты раз непадалёк ад Гомеля (160 км на поўдзень для меламана — не крук) пройдзе фестываль аўтарскай песнi «Славуцiч». Штогод фестываль збiрае ўдзельнiкаў з Беларусi, Украiны i Расii. Прычым у агульнай масе бардаў-аматараў трапляюцца iмёны вельмi вядомыя — Сяргей Нiкiцiн, Аляксандр Баль, Барыс Бурда, браты Мiшчукi, Аляксей Iвашчанка, Юрый Лорас, Аляксандр Мiрзаян i iншыя знакавыя асобы з галерэi аўтарскай песнi. Гомельскiя ўдзельнiкi, хоць i не заўжды ўражваюць такiм прадстаўнiчым складам, прыцягваюць агульную ўвагу колькасцю i транспартнымi сродкамi: аўтобусы, веласiпеды, байдаркi i нават камеры ад трактара «Беларусь»! Далучыцца да музычнага свята жыцця пад Славуцiчам (дарэчы, фестываль праходзiць не ў глухiм лесе, а побач з турбазай, дзе ёсць вада, душ i iншыя выгоды) можа кожны жадаючы, якi прыбудзе ў Славуцiч з 18 па 20 жнiўня. Беларусы «парвалi» польскую публiку Гурт «beZ bileta» стаў адным з лаўрэатаў мiжнароднага конкурсу альтэрнатыўных выканаўцаў «Fiesta Borealis 2006», якi праходзiў у польскiм горадзе Алецка. Спецыяльны прыз «за яркае i ўражлiвае выкананне песнi «Мая краiна—Беларусь» калектыву прысудзiла польская прэса. Праўда, падзялiць з «безбiлетнiкамi» ўзнагароду па праву могуць удзельнiкi яшчэ некалькiх мiнскiх гуртоў, якiя напрыканцы выступлення землякоў паднялiся на сцэну, падпявалi i эфектна прытанцоўвалi. Мiж iншым, гэта не першае прызнанне, атрыманае на польскiм фестывалi беларускiмi музыкантамi. У 2004 годзе адзiн з галоўных прызоў — 60 гадзiн запiсу ў адной з лепшых музычных студый — заваяваў гурт «Нагуаль». Крылы i цяжарнасць — рэчы сумяшчальныя Гэта з поспехам даказала вакалiстка гурта «Naka» Насця Шпакоўская, выступiўшы ў Маскве на мiжнародным рок-фестывалi «Крылы»... на восьмым месяцы цяжарнасцi. Нягледзячы на тое, што напярэдаднi фестывалю калектыў пакiнулi гiтарыст i бас-гiтарыст, i замена iм шукалася лiтаральна за два тыднi, гурт «Naka» ацанiў свой ваяж у Маскву як вельмi i вельмi паспяховы. «Мы мала спалi i многа слухалi. Зараз стамiлiся i да верасня будзем адпачываць. А ў лiстападзе нас запрасiлi выступiць у некалькiх маскоўскiх клубах», — падзялiлася Насця Шпакоўская. Дарэчы, неўтаймоўная актрыса-спявачка не збiраецца браць нiякай творчай паўзы — амаль адразу пасля нараджэння дзiця яна плануе працаваць над наступным альбомам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дванаццаты раз непадалёк ад Гомеля (160 км на поўдзень для меламана — не крук) пройдзе фестываль аўтарскай песнi «Славуцiч» |
|