Ад рэйкавай вайны да мiрных рэек
Iрына ПРЫМАК
Сёння ўжо мала хто ведае, што ў 1916—1917 гадах Янка Купала праходзiў воiнскую службу ў чыгуначных войсках. Аднак гутарка зараз не пра паэта, а пра самi войскi, якiя святкуюць сваё 130-годдзе. Дарэчы, хоць юбiлей выпадае на 6 жнiўня, урачыстыя мерапрыемствы адбудуцца напярэдаднi, 4 жнiўня, а 15-й гадзiне ў Дэпартаменце чыгуначных войскаў. А што мы наогул ведаем пра iх?
Гiсторыя беларускiх чыгуначных войскаў (далей — ЧВ) пачалася ў 1867-м, калi ў Баранавiчах дыслацыраваўся адзiн з першых батальёнаў, а ў саставе Беларусi, як незалежнай дзяржавы, — з 1992-га. Значны ўклад ЧВ унеслi ў перамогу ў Вялiкай Айчыннай вайне, у ходзе аперацыi «Баграцiён». Калi нехта лiчыць, што транспартнае забеспячэнне дзейнасцi Узброеных Сiл — адзiная задача чыгуначных войскаў, то гэта не зусiм так. У пасляваенны час ЧВ аднаўлялi народна-гаспадарчы комплекс краiны, дапамагалi лiквiдаваць вынiкi аварыi на ЧАЭС i землятрусу ў Арменii, удзельнiчалi ў будаўнiцтве Нацыянальнай бiблiятэкi, пад’язных шляхоў да камбiнатаў i заводаў, рэканструкцыi мемарыяльных комплексаў, трамвайных пуцей. Як можна трапiць на службу ў чыгуначныя войскi? Паводле слоў падпалкоўнiка Дэпартамента ЧВ Церашкова, сёлетняе папаўненне складае каля 900 маладых людзей, а для праходжання службы ў чыгуначных войсках у ваенкаматах адбiраюць пераважна тых юнакоў, якiя маюць сярэднюю спецыяльную тэхнiчную адукацыю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як можна трапiць на службу ў чыгуначныя войскi?
|
|