Была ў сабакi хата... У вiртуальнасцiПаWWWуцiнне ад Вiкторыi Захаравай Для прыхiльнiкаў i ўладальнiкаў разнастайных хатнiх жывёл i жывёлiнак па адрасе www.vetby.com пачаў працаваць спецыялiзаваны ветэрынарны партал «Доктар Вет». Ужо зараз тут размешчана больш як 3000 артыкулаў пра догляд за жывёламi, iх утрыманне, хваробы, лячэнне i прафiлактыку.На сайце ёсць некалькi тэматычных падраздзелаў, прысвечаных сабакам, кошкам, трусам, птушкам, грызунам, рэптылiям, рыбкам i, чамусьцi, шашкам. Калi вы — гаспадар мадагаскарскага прусака цi якой iншай экзотыкi, прабачце, па кансультацыi давядзецца звяртацца ў iншае месца. Стужка навiнаў утрымлiвае актуальную iнфармацыю пра сезонныя прышчэпкi, эпiдэмii, змены ў заканадаўстве. Таксама на базе «Доктар Вет» створана даведачная служба, дзякуючы якой уладальнiкi хатнiх жывёл могуць атрымаць на форуме бясплатную кансультацыю спецыялiстаў-ветэрынараў; для экстранных выпадкаў прадугледжаны нават тэлефон «гарачай лiнii». Каму лянота дабiрацца да ветэрынарнай аптэкi, той можа скарыстацца паслугамi Iнтэрнэт-магазiна, адзiны мiнус якога — наяўнаць тавараў толькi адной фiрмы, яна ж распрацоўшчык сайта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для прыхiльнiкаў i ўладальнiкаў разнастайных хатнiх жывёл i жывёлiнак па адрасе www.vetby.com пачаў працаваць спецыялiзаваны ветэрынарны партал «Докта |
|