Скандальны ўчынак Зiдана стаў брэндам
Фiнал чэмпiянату свету па футболу даўно завяршыўся, а яго водгукi яшчэ чуваць. Так, генеральны дырэктар адной з кiтайскiх кампанiй, што займаецца продажам спартыўных тавараў, зарэгiстраваў удар галавой Зiнэдзiна Зiдана па iтальянскiм абаронцы Матэрацы ў якасцi гандлёвай маркi. За выяву француза Чжао Сяакай заплацiў 2 тысячы юаней (250 долараў), а правы на гандлёвую марку прадае за 1 мiльён юаней (125 400 долараў). Такiм чынам, атака, што каштавала экс-капiтану французскай зборнай выдалення, бiзнэсмену прынясе шмат грошай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiнал чэмпiянату свету па футболу даўно завяршыўся, а яго водгукi яшчэ чуваць |
|