Даведкi нiхто не адмяняў
Людмiла ПРЫХОДЗЬКА, «Мiнск—Навiны»
У кабiнетах сталiчнай палiклiнiкi № 24, дзе праходзяць медыцынскi агляд на права кiравання аўтатранспартам, цяпер гарачыя дзянёчкi. Як расказала загадчыца аддзялення спецыялiзаванага медагляду палiклiнiкi № 24 Вольга Калечыц, з пачатку гэтага года медагляд прайшлi пяцьдзесят адна тысяча шэсцьсот чалавек. Такi ажыятаж спецыялiсты тлумачаць жаданнем вялiкай колькасцi маладых (i не толькi) людзей упершыню сесцi за руль. Акрамя таго, сёння па-ранейшаму для праходжання тэхнiчнага агляду наяўнасцi толькi жалезнага каня недастаткова, iх уладальнiку неабходна прад’явiць таксама i медыцынскую даведку. Важна памятаць, што несвоечасовы паўторны медыцынскi агляд цягне прыпыненне права кiравання транспартным сродкам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Важна памятаць, што несвоечасовы паўторны медыцынскi агляд цягне прыпыненне права кiравання транспартным сродкам |
|