Аўто заваёўваюць горад
Iгар ГОЛАД, «Мiнск—Навiны»
Узровень аўтамабiлiзацыi ў Мiнску за апошнiя гады рэзка ўзрос. Спецыялiсты лiчаць, што праз дзесятак гадоў—другi транспартныя сродкi пачнуць лiтаральна «цяснiць» жыхароў сталiцы. Калi ў 1987 годзе на адну тысячу мiнчан прыходзiлася 59,2 машыны, то праз дзесяць гадоў гэта лiчба ўзрасла ўжо да 132, а да 2004 года дасягнула 215. Прагназуемы ўзровень аўтамабiлiзацыi ў 2030 годзе складзе прыкладна 350 аўтамашын на тысячу жыхароў. Як паведамiлi ва ўпраўленнi ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама, ужо сёння 45 працэнтаў магiстральнай сеткi горада не адпавядаюць усё ўзрастаючай iнтэнсiўнасцi руху. Найбольш загружанымi аказалiся вулiцы Ульянаўская, Маскоўская, Цiмiразева, Багдановiча, Нямiга, Сталетава, а таксама асобныя ўчасткi праспекта Незалежнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялiсты лiчаць, што праз дзесятак гадоў—другi транспартныя сродкi пачнуць лiтаральна «цяснiць» жыхароў сталiцы
|
|