Выратавальнікі дасталі школьнiкаў... з гудрону
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
Гомельскiя супрацоўнiкi МНС выратавалi двух школьнiкаў, якiя правалiлiся ў гудрон.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў вёсцы Калiнiна Буда-Кашалёўскага раёна. Чацвёра 11-гадовых жыхароў пасёлка Бальшавiк суседняга Гомельскага раёна апынулiся каля тэрыторыi камбiната будаўнiчых матэрыялаў, да якога прылягае закiнутая пляцоўка складзiравання гудрону. Гэты вяжучы матэрыял выкарыстоўваецца ў будаўнiчых мэтах пры рамонце дарог i дахаў. Гуляючы на неахоўваемай пляцоўцы, два хлопчыкi правалiлiся ў смалiстую масу. Мясцовыя жыхары, якiя падаспелi на дапамогу, не змаглi ўласнымi сiламi выцягнуць хлопцаў, якiя на той момант паглыбiлiся па шыю ў гудрон. На месца здарэння былi выклiканы выратавальнiкi аддзялення, размешчанага ў пасёлку Бальшавiк. Дзякуючы сумесным дзеянням, супрацоўнiкi МНС i жыхары выцягнулi хлопчыкаў са смалiстай масы. Дзецi былi дастаўлены ў апёкавы цэнтр Гомеля, адкуль у здавальняючым стане ў той жа вечар выпiсаны дамоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў вёсцы Калiнiна Буда-Кашалёўскага раёна |
|