Маленькiя сакрэты прыгожага жыватаПамiж намi, жанчынамi Праблемы пахудзення iншы раз прычыняюць жанчынам шмат турбот. Асаблiва непрыемна, калi тлушч пачынае адкладацца на жываце. Фiгура становiцца непрапарцыянальнай, настрой псуецца, i здароўе, вядома, пагаршаецца. Аднак прывесцi жывот у норму можна, i нават без цяжкiх дыет. Дастаткова ўсяго толькi выконваць вельмi просты комплекс практыкаванняў.Чаму фiгура псуецца? На жаль, нiводная жанчына не можа кардынальна змянiць фiгуру, якую ўнаследавала ад бацькоў, але пры гэтым зусiм не абавязкова пасля 35 гадоў мець абвiслы жывот. Чаму так адбываецца? Па-першае, з-за лiшку тлушчу. У гэтым выпадку вам наўрад цi дапамогуць такiя хiтрасцi, як масаж, электрычная стымуляцыя цi жорсткая дыета. Бо для дасягнення вынiку абмяжоўваць сябе ў ежы давядзецца не пару месяцаў, а як мiнiмум пару гадоў. Пры гэтым далёка не кожная дыета карысная для здароўя. Другая прычына непрыемнасцi — слабыя мышцы брушнога прэса. I ў тым, i ў другiм выпадку спецыялiсты рэкамендуюць штодзённа выконваць комплекс фiзiчных практыкаванняў для ўмацавання гэтых мышцаў. Вам не давядзецца нават выдаткоўваць час на спартзалу — займацца можна i дома, i на рабоце. Проста ўдзялiце сабе лiшнiя 15 хвiлiн. Штодзённая гiмнастыка 1. Станьце, расстаўце ногi, злёгку сагнiце каленi i выцягнiце перад сабою рукi. Трымаючы рукi на ўзроўнi плячэй, рэзка павярнiцеся ўправа. Пры гэтым бёдры i ногi застаюцца нерухомымi. Вярнiцеся ў зыходнае становiшча i паўтарыце гэты рух у левы бок. Рабiце практыкаванне 3—5 разоў, фiксуючы становiшча цела ў крайняй кропцы. 2. Ускладнiце папярэдняе практыкаванне — паўтарыце тыя ж рухi, згiнаючы правае калена пры павароце направа i левае — пры павароце налева. Пры гэтым старайцеся павярнуцца як мага далей. 3. Ляжце на спiну, сагнiце ногi i выцягнiце рукi за галавой. Паднiмiце корпус, апусцiўшы рукi да ступняў. Затым скрыжуйце рукi на плячах i вярнiцеся ў зыходнае становiшча. Паўтарайце практыкаванне 5 разоў. 4. На ўдыху ўцягнiце мышцы жывата, а на выдыху расслабце. Гэта вельмi эфектыўнае практыкаванне пажадана выконваць па 10 разоў запар 4 разы на дзень. Добрая пастава — ваш галоўны козыр Такiм чынам, вы дасягнулi мэты — жывот стаў акуратным, лiшняя вага больш не прыгнятае, вось толькi талiя нешта засмучае. Справа ў тым, што змянiць аб’ём талii ў пэўным узросце ўжо дастаткова цяжка, калi вы схiльныя да паўнаты ў дадзеным месцы. Але не варта рабiць трагедыю. У гэтым выпадку ваш козыр — добрая пастава. Выпрастайце плечы, прама трымайце галаву i прыўзнiмiце грудную клетку. Падцягваючыся такiм чынам, вы больш выразна абазначыце лiнiю талii, звузiўшы яе прыкладна на 5 см.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблемы пахудзення iншы раз прычыняюць жанчынам шмат турбот
|
|