21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Авенаў чакаюць цiкавыя перспектывы, а Рыбаў — значны кар’ерны рост...

АВЕН. У пачатку тыдня павiнна выправiцца ўзаемаразуменне з навакольнымi людзьмi. У жыццi з’явiцца больш камфорту i парадку. У панядзелак ваш пазiтыўны настрой будзе прыцягваць людзей, што адкрые перад вамi цiкавыя перспектывы. У сераду вы здольны набраць выдатны працоўны тэмп. Пастарайцеся захаваць яго да канца тыдня. У чацвер не варта збiраць гасцей, бо гэта не прынясе нiчога, акрамя клопатаў. У нядзелю, пры наяўнасцi адпаведнага настрою, з’явiцца магчымасць заняцца сур’ёзнай вынаходнiцкай дзейнасцю.

ЦЯЛЕЦ. Неабходна сканцэнтраваць намаганнi на дасягненнi пастаўленай мэты. Не бойцеся цяжкасцяў i перашкод, вам удасца iх лёгка пераадолець. У панядзелак рэалiзацыю задумаў мае сэнс пачаць ужо ў першай палове дня — не губляйце дарэмна час. На аўторак, наадварот, пажадана не планаваць важных мерапрыемстваў. У гэты дзень проста неабходна быць больш уважлiвымi i прадбачлiвымi. Вас могуць хваляваць адносiны з партнёрамi. Сачыце за сваёй мовай. Пастарайцеся знайсцi час для таго, каб адпачыць i аднавiць сiлы. Чацвер — цудоўны дзень для пабудовы планаў на будучыню, новых праектаў i першых крокаў для iх ажыццяўлення. Ёсць перспектывы для далёкiх, магчыма — замежных, паездак. Пастарайцеся быць больш цярплiвымi ў дачыненнi да блiзкiх людзей, стрымлiвайце свае бурныя эмоцыi.

БЛIЗНЯТЫ. На лёгкi поспех разлiчваць не даводзiцца: падрыхтуйцеся да нуднай, руцiннай працы. У аўторак пажадана не прызначаць дзелавых сустрэч — вялiкая верагоднасць падману. Вас могуць ацанiць па заслугах i павысiць у пасадзе. Хоць асаблiва разлiчваць на гэта не варта — чым менш вы будзеце аб гэтым думаць, тым лепш. Можа ўзнiкнуць сiтуацыя, калi давядзецца адказваць не толькi за сябе, але i за iншых. Пастарайцеся не распыляцца на дробязi. Сканцэнтруйце ўсе намаганнi для дасягнення адной, галоўнай мэты. У сераду могуць наведаць арыгiнальныя iдэi, якiя пажадана дзе-небудзь зафiксаваць. У суботу будуць удалымi паездкi i камандзiроўкi.

РАК. У пачатку тыдня лепш заняцца рашэннем старых праблем i завяршэннем пачатых спраў. У аўторак будзьце больш асцярожнымi: вас можа падпiльноўваць добра замаскiраваны падман. Пачынаючы з чацвярга, настае спрыяльны час для пачатку чаго-небудзь новага — i вам будзе спадарожнiчаць поспех. Праяўляючы сябе з лепшага боку, вы набудзеце значнасць i аўтарытэт у вачах навакольных. Удалымi будуць планы i задумы, якiя будзеце рэалiзоўваць у суботу. У нядзелю планы могуць раптоўна змянiцца: гэта, хутчэй за ўсё, будзе звязана са шматабяцаючымi паездкамi i камандзiроўкамi. Праявiце ўвагу да праблем хатнiх.

ЛЕЎ. У пачатку тыдня пастарайцеся пазбягаць непатрэбных канфлiктаў i непаразуменняў у барацьбе за справядлiвасць. У аўторак зоркi раяць не давяраць авантурыстам i не верыць iх гiсторыям, як бы рамантычна яны нi выглядалi. У сераду прыслухайцеся да голасу iнтуiцыi — яна вас не падвядзе. У другой палове тыдня цiкавая работа можа паглынуць вас без астатку. Але пакiньце сабе хоць крышку сiл на выхадныя днi. Пастарайцеся знайсцi аднадумцаў сярод навакольных. Нядзеля — спрыяльны час для пачатку духоўнага росту i самаўдасканальвання.

ДЗЕВА. Не варта раскiдвацца па дробязях цi старацца перарабiць усе справы адразу — гэта будзе толькi тармазiць работу. Не бойцеся гаварыць «не»: цвёрдасць намераў толькi прыбавiць вам значнасцi. У сераду вы можаце сутыкнуцца з нядобразычлiўцамi. У другой палове тыдня давядзецца разрывацца памiж кар’ернымi iмкненнямi i ўнутрысямейнымi iнтарэсамi. У нядзелю жаданне навiзны дапаможа вырвацца з руцiны паўсядзённасцi.

ШАЛI. Рашаючую ролю будуць адыгрываць вашы сувязi i знаёмствы. Вас чакаюць дзелавыя адносiны, дзе крытэрыямi паспяховасцi будуць практычнасць, законнасць, а таксама праўдзiвасць iнфармацыi, якая перадаецца. Старайцеся быць у курсе падзей, якiя адбываюцца: ад таго, наколькi вы будзеце iнфармаваны, залежыць вельмi многае. Будзеце праяўляць павышаную схiльнасць да зносiнаў, што, з аднаго боку, будзе карысна, з другога — патрабуе павысiць самакантроль. Вашы вялiкiя веды зусiм не абавязкова даводзiць да агульнага ведання. Не пашкодзiць пэўная пiльнасць i выбар у кантактах. У чацвер вам з лёгкасцю будуць удавацца ўсе справы: знайдзiце час на вывучэнне складаных дзелавых пытанняў.

СКАРПIЁН. У панядзелак давядзецца злёгку стрымаць свой пыл, бо паспешнасць будзе процiпаказана. Затое ў гэты дзень добра выконваць канкрэтную практычную работу. У аўторак кантакты i дзелавыя сустрэчы пажадана скарацiць да мiнiмуму, а лепш — перанесцi. У чацвер дзелавая актыўнасць прынясе поспех, але пажадана пачакаць з рэзкiмi рухамi. У пятнiцу магчыма непаразуменне ва ўзаемаадносiнах з дзелавым партнёрам. Паспрабуйце паглядзець на ўсё з процiлеглага пункту гледжання i адкладзiце канчатковае вырашэнне пытання на наступны тыдзень.

СТРАЛЕЦ. Пажадана займацца рэалiзацыяй вызначаных планаў, не распыляючыся па дробязях. Серада — добры час для новых праектаў, якiя дазволяць дасягнуць чаго жадаеце. Пастарайцеся не наступiць на адны i тыя ж граблi два разы: на памылках трэба вучыцца, а iх паўтарэнне мудрасцi не дадае. Вам неабходна правiльна прыпаднесцi навакольным вынiкi сваёй дзейнасцi — гэта дазволiць абазначыць вашу сацыяльную значнасць i ўмацаваць аўтарытэт. Паездкi будуць удалымi i прыемнымi. У аўторак рэкамендуецца развiтацца з праблемамi, якiх назапасiлася: не можаце вырашыць — забудзьцеся на час. Будзьце ўважлiвыя i не стварайце канфлiктных сiтуацый. Пятнiца выдатная для новай справы цi для пачатку ажыццяўлення вашых iдэй. У выхадныя фiласофскае ўспрыманне сiтуацыi дазволiць вам нечакана знайсцi блiскучы выхад з сiтуацыi, якая склалася.

КАЗЯРОГ. У канцы тыдня зоркi паклапоцяцца пра вашу ўдачу. Наогул, на гэтым тыднi пажадана ва ўсiм давяраць асабiстым адчуванням i iнтуiцыi, а лагiчныя вывады пакiнуць на потым. Логiка i розум здольны хутчэй завесцi вас у тупiк, чым дапамагчы разабрацца ў сiтуацыi. Настае добры час для ўсяго новага — эксперыментуйце, спрабуйце новыя шляхi, падыходы i тэхналогii. Пастарайцеся не спазняцца на дзелавыя i сяброўскiя сустрэчы.

ВАДАЛЕЙ. Адносiны з калегамi будуць асаблiва моцна залежыць ад вашых паводзiнаў, актыўнасцi i здольнасцi праявiць iнiцыятыву. Будзьце асаблiва абачлiвы ў першую палову тыдня, бо ў гэты час магчымы нечаканыя канфлiкты, якiх было б пажадана пазбегнуць. Памятайце пра далейшыя перспектывы, якiя ў сiтуацыi, якая склалася, нашмат важнейшыя. Якiя б падзеi нi азадачылi вас у сераду, захоўвайце спакой. У чацвер магчымы як рэзкi ўздым, так i спад дзелавой актыўнасцi.

РЫБЫ. На рабоце магчымы перамены на вашу карысць, прычым не апошнюю ролю адыграе асабiстая прываблiвасць. Прымайце рашэннi ўзважана, не спяшайцеся хапаць тое, што больш даступнае. Гэта датычыцца як пакупак, дзелавых рашэнняў, так i адносiнаў з людзьмi. Часцей стаўце сябе на месца партнёра — гэта дапаможа вам з поспехам вырашаць многiя заблытаныя праблемы на працы i дома. Магчымы значны кар’ерны рост, прычым не выключана якаснае змяненне вашага статусу. Удалы момант для пачатку новага цыкла навучання. Не iмкнiцеся ахапiць усе хатнiя праблемы, абмяжуйцеся вырашэннем самых неабходных.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Авенаў чакаюць цiкавыя перспектывы, а Рыбаў — значны кар’ерны рост
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика