Накалiце агурочак на вiдэлец...Хатнiя нарыхтоўкi Прыемна дастаць агурочак са слоiка сярод зiмы i апетытна iм пахрустаць! Але каб так было, неабходна паклапацiцца цяпер.АГУРКI, МАРЫНАВАНЫЯ ШЛЯХАМ САМАСТЭРЫЛIЗАЦЫI Гатуюцца такiя агуркi вельмi хутка i лёгка, шляхам трохразовай гарачай залiўкi. На дно трохлiтровых слоiкаў пакладзiце па 10 г кропу, пятрушкi, сельдэрэю, лiсце хрэну, парэчак i мяты. Добра вымытыя агуркi шчыльна ўлажыце вертыкальнымi цi гарызантальнымi радамi. Зверху пакладзiце галiнку кропу з зялёным насеннем. У сярэдзiну слоiка налiце гарачую ваду з чайнiка такiм чынам, каб яна не цякла па сценках слоiка (яны самi раўнамерна нагрэюцца). Напоўнiўшы слоiк кiпенем, закрыйце яго накрыўкай, якую да гэтага часу трэба трымаць у гарачай вадзе. Праз 3—5 хвiлiн ваду злiце, а ў слоiк адразу ж зноў налiце гарачую ваду. Перад тым як залiць агуркi трэцi раз, у слоiк пакладзiце некалькi зубкоў часнаку i 10 г хрэну. Замест вады на гэты раз слоiк трэба залiць гарачым марынадам, якi гатуюць з вады ад першай залiўкi. Марынад (90 г солi, 35 г цукру) давядзiце да кiпення, праз 2 хвiлiны дадайце 150—200 мл воцату. Залiце слоiк так, каб марынад крыху вылiўся, закатайце i пастаўце ўверх дном — у такiм становiшчы трымайце да поўнага астывання. АГУРКI ПIКАНТНЫЯ Невялiкiя па памеру моцныя агуркi замачыце на 6 гадзiн у халоднай вадзе. У слоiк пакладзiце: лаўровы лiст, горкi перац, духмяны перац (па 3—4 гарошыны), наструганы хрэн, зелянiну кропу, 2—3 зубкi часнаку, 3—4 гваздзiкi, 1/3 ч. лыжкi молатай карыцы. У агуркоў адрэжце кончыкi, разлажыце ў слоiкi. Расол: на 1 л вады — 1,5 ст. лыжкi солi, 1,5 ст. лыжкi цукру, 2,5 ст. лыжкi воцату. Слоiкi з агуркамi залiце кiпенем, пакiньце на 5 хвiлiн. Затым вылiце ваду ў каструлю, дадайце соль, цукар, дайце закiпець, дадайце воцат i часнок, зноў залiце агуркi, закатайце, перавярнiце i ўхутайце пацяплей на 1 суткi. АГУРКI КАНСЕРВАВАНЫЯ «ДАНЕЦКIЯ» Свежасабраныя агуркi замачыце ў халоднай вадзе на 2—3 гадзiны, ляжалыя — на 6—8 гадзiн. Прыгатуйце расол: на 5 л вады — 1 шк. солi, 10 гарошын чорнага перцу, лаўровы лiст. Закiпяцiце i залiце ў слоiкi з агуркамi праз марлю. На дно слоiка пакладзiце 4—5 кавалачкаў хрэну, 2—3 здробненых зубкi часнаку, 2—3 парасончыкi свежага кропу. Дайце пастаяць 2—3 хвiлiны, пасля чаго расол злiце, зноў давядзiце да кiпення i залiце агуркi, дадаўшы ў кожны слоiк па 2 ст. лыжкi воцату. Закатайце, перавярнiце слоiкi i ўхутайце. Агуркi атрымлiваюцца цвёрдымi i хрусткiмi. Агуркi хутка вянуць. Але калi вы апусцiце iх на 3/4 хвосцiкамi ў ваду, то яны Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хатнiя нарыхтоўкi
|
|