«Лепей бачыцца работа, як глядзець на ўсё... з-пад плота»
Валянцiна ДОЎНАР
Конкурс: Хто каго? Не iнакш, як менавiта адтуль, на яе, хатнюю, жаночую, уважлiва паглядзелi амерыканцы. I не проста так ад няма чаго рабiць, а з нейкiм камп’ютарам-калькулятарам. Запiсалi ўсё, потым аблiчылi... Цiкавыя назiраннi атрымалiся! Прынамсi: кожная жонка, кожная хатняя гаспадыня — гэта яшчэ адмiнiстратар, кухар, нянька, прыбiральшчыца, дзiцячы псiхолаг, дызайнер iнтэр’ераў, памочнiк настаўнiка... I калi за ўсе работы, што яна дзень пры днi выконвае, узяць ды заплацiць (па iхнiх расцэнках), — «набягае» (цi паверыце?) 11 тысяч долараў. У месяц... Iх, амерыканскiм мужыкам такiя заробкi, як кажуць, не снiлiся. Ды i нашым, айчынным... «АНТ», «БТ» i «ЛАД» Паняволi. Але справа, як пераканана сям’я мiнчан Астроўскiх, не толькi ў iм: Беларускiя жанчыны Дзякуй! На добрым слове! Хоць iншая падтрымка таксама дарэчы была б... Але ж яна — няйначай — не з нашым шчасцем: Колькi часу загубiлi — уздыхнуў за кабет Павел Станевiч з Оршы. Любоў жа Чыгрынава з в. Забалацце Вiлейскага раёна паведамляе, чаму: Быт вясковы... Наш, звычайны Вось мужчыны i не едуць. Пра тое ж Вiктар Федарака са Скiдаля: Што ў вас, бабы за жыццё? Малайцы, канешне. I бабы гэту перамогу абавязкова абмеркавалi б, адсвяткавалi б, калi б тое, «кiнутае» iмi мыццё нехта ўзяў ды «падабраў». А як нiдзе не дзенецца, будзе чакаць? Адно застаецца, апошняе, як кажуць, 1222-е папярэджанне: Вася, мала зарабляеш... абяцае (ад iмя жанчын) Мiхаiл Паўлавiч Дубовiк з в. Арэшкавiчы Бярэзiнскага раёна. Бачыце, да чаго мужчынка дажыўся — яго, жывога, магчыма, нават разумнага на нейкую жалезку... Хоць, трэба прызнаць, таксама не дурную... Патрэба, мусiць, прымусiла. Бо яно ж чаго толькi не зробiш, калi кiне (як заўжды) Зрэшты, перабольшваюць сп. Астроўскiя: колькi там таго лета? У асноўным жа — Добра тым, хто у сталiцах — скардзiцца сп. Дубовiк. Моладзь жа, як i трэба было чакаць, выйсце падказвае. Аграгарадкi — гэта раз, а два... Вось як пра кабету (з лавачкi) пiша дзевяцiкласнiца Iрына Гутар з Пастаў: Ёсць сям’я, то ёсць турботы — Чым разлiчвацца будзе? Досыць нечаканая прапанова ў сп. Чыгрынавай: Я вам байкi буду баяць А што?.. Гледзячы якiя байкi. Можа i знойдзе жадаючых? У настаўнiцы Тамары Аляксееўны Бруевай з Вiлейкi больш празаiчны, рынкавы падыход: Маеш грошы, каб плацiць, Што ж, гэта стымул. З iм можна многiя горы звярнуць. Але ж, мяркуе дзесяцiкласнiца Вольга Будзько з Вiлейкi (вiтайма, «знайшлася» моладзь»!): Як на лавачцы сяджу, Сумнiўная думка, бо тут трэба абавязкова сказаць, што мые ён, як i любая iншая пральная машына, далёка не ўсё. На здымку (па меркаванню сп. Дубовiка): Тры калiнкi з Аўцюкоў Якая машына вось з гэтым справiцца? А нiякая! Толькi мы, бабы. Што яшчэ можам? Ды, як пiша сп. Тарасiк з Мiнска, за драбязой, звычайным здымкам, заўважыць сур’ёзныя перамены ў грамадстве: Так казалi колiсь бабы — Гэта — добра. Дрэнна (сп. Федарака лiчыць), што самi жанчыны мала мянялiся. Яны са здымка — дзве суседкi, Клава й Ганна Многа ў пошце i iншых здагадак. Той жа сп. Федарака лiчыць, што ў якасцi назiральнiка тут знакамiтая цёця Ася; сп. Асiпёнак з Мiнска раiць ёй не глядзець з-пад плоту, а дапамагчы; сп. Звягiнцаў даводзiць вiдавочнае, што У рэкламе той «Вiксан», сп. Суран з Навагрудчыны скардзiцца на вясковую долю. Кажа, Ганна (гэта, трэба разумець) тая кабета, што на лаўцы сядзiць) — з аграгарадка i таму ... ў «Iндэзiце» сп. Гутар лiчыць, што назiральнiцы зайздросцiць не трэба, бо яна прыгаворвае цяпер: Эх, жанчынкi, я ў свой час Закончыць жа гэты агляд хочацца, як заўсёды, аптымiстычным (ад сп. Чыгрынавай): Па наўлечцы на кабету... Ну то — каб i вас... ...толькi глядзелi. Прозай жа дададзiм: хай у кожнай жанчынкi ва ўсiх яе справах з’явяцца надзейныя памочнiкi, а, значыць, сiлы i час на добрую кнiгу (газету!), на шчырую размову, на зносiны з тым, што люба i дорага, на творчасць. У тым лiку — нашу конкурсную: новы здымак, як вы здагадалiся, дадаецца. Што датычыцца старога (на iм, калi помнiце, мужчынскi строй быў i пара з немаўляткам), то лепшыя радкi да яго па меркаванню вялiкага чытацкага журы (колькi людзей, столькi, лiчы і меркаванняў) напiсалi мiнчане Астроўскiя i Ала Тарасiк, Павел Станевiч з Оршы, спадарынi Мiцкевiч i Вялiчка з Валожыншчыны, Аляксей Каваленка з Капыльшчыны, Любоў Чыгрынава з Вiлейшчыны, Мiкалай Гарбачоў з Сенненшчыны i Мiхаiл Дубовiк... З чым, у прыватнасцi, пагадзiлася журы рэдакцыйнае. А значыць прыз у выглядзе падпiскi на «Звязду» на чацвёрты квартал гэтага года накiроўваецца ў в. Арэшкавiчы Бярэзiнскага раёна. Валянцiна ДОЎНАР. АД ЯЕ Ж... Пiшыце! I, калі ласка, не забудзьцеся назваць аўтараў лепшых радкоў пра жыццё з мыццём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Конкурс: Хто каго?
|
|