Дзве шайбы ў падарунак сыну
Iрына ПРЫМАК
Хакей Днямi стартаваў 6-ы Кубак Беларусi па хакею з шайбай, якi не толькi выявiць пераможцу, але i стане размiнкай перад нацыянальным чэмпiянатам.Удзел у спаборнiцтвах бяруць 10 клубаў, у тым лiку навiчок — жлобiнскi «Металург». Цiкава, што клуб узначальвае экс-трэнер «Брэста» Яўген Лебедзеў i менавiта супраць каманды з горада над Бугам яго новым падначаленым давялося згуляць у першым матчы. На дзiва, дэбютанты справiлiся з больш вопытным сапернiкам на чужым лёдзе, ды яшчэ з перавагай у чатыры шайбы — 6:2. Сталiчнае «Дынама» выйграла ў аўтсайдара мiнулага сезона «Вiцебска» — 5:2, магiлёўскае «Хiмвалакно» засмуцiла гродзенскi «Нёман» — 5:3, а наваполацкi «Хiмiк-СКА» перамог «Гомель» — 3:2. Амаль ва ўсiх сустрэчах мацнейшымi аказалiся госцi, i толькi мiнскi «Керамiн» на сваёй пляцоўцы абыграў землякоў з «Юнацтва» — 4:3, хоць трохразовы чэмпiён краiны быў настроены па-баявому. Асаблiва ў яго саставе выдзяляўся Сяргей Шыткоўскi, якi ў дзень гульнi стаў бацькам: пасля кожнага свайго гола ён разам з аднаклубнiкамi рабiў выгляд, быццам калыхае сына. На жаль, не змог парадаваць жонку i дзiця ў такi святочны дзень перамогай, толькi двума закiнутымi шайбамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi стартаваў 6-ы Кубак Беларусi па хакею з шайбай, якi не толькi выявiць пераможцу, але i стане размiнкай перад нацыянальным чэмпiянатам |
|