Лiўнi, навальнiцы, град...
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Цёплае i няўстойлiвае надвор’е ў Беларусi вызначае атмасферны цыклон, якi ступае з паўднёвага захаду Еўропы, паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец.
У блiжэйшыя суткi на Беларусь будзе перамяшчацца паўднёвы цыклон. З 5 па 7 жнiўня ён абумовiць складаныя ўмовы надвор’я, вельмi неспрыяльныя для правядзення ўборачных работ. Чакаюцца дажджы, навальнiцы. З 6 па 8 жнiўня дажджы будуць моцныя. У дзённыя гадзiны месцамi град. Пры навальнiцах шквалiстае ўзмацненне ветру да 15—20 метраў у секунду. Пры гэтым будзе дастаткова цёпла: ноччу 14—20 градусаў цяпла, удзень плюс 19—25 градусаў. На паўднёвым усходзе рэспублiкi 5—6 жнiўня паветра прагрэецца да 30—31 градуса. Паводле папярэднiх прагнозаў, надвор’е пачне паляпшацца толькi к сярэдзiне наступнага тыдня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цёплае i няўстойлiвае надвор’е ў Беларусi вызначае атмасферны цыклон, якi ступае з паўднёвага захаду Еўропы
|
|