Неапраўданая эканомiя
Мой муж у 1999 годзе завяшчаў дом i iншую маёмасць нашым двум сынам. Завяшчаннем ён таксама абавязаў сыноў прадаставiць мне пражыванне ў гэтым доме да маёй смерцi. У 2005 годзе муж памёр. Цяпер у мяне патрабуюць перапiсаць дом на сваё iмя, а я не разумею, навошта, калi дом належыць сынам. Растлумачце, калi ласка, што будзе з домам пасля маёй смерцi, як змогуць сыны аформiць яго на сябе. Мне сказалi, што iх зацягаюць па судах. Мне ўжо 76 гадоў, пенсiя невялiкая, а пераафармленне каштуе вялiкiх грошай.
Раговiч Т.А., Гомельская вобласць. У сваiм пiсьме вы не паведамляеце, атрымлiвалi цi не вашы сыны пасведчанне аб праве на спадчыну пасля смерцi бацькi. Аднак паколькi ў пiсьме вы гаворыце толькi аб завяшчаннi, то напэўна нiякiх захадаў для афармлення ўласнасцi на дом яны не рабiлi. Таксама вы не паведамiлi, дзе сыны жывуць — у гэтым доме цi ў iншым месцы. У адпаведнасцi з артыкулам 102 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь права ўласнасцi грамадзян на жылое памяшканне пацвярджаецца праваўстаноўчым дакументам (адпаведным дагаворам, рэгiстрацыйным пасведчаннем, пасведчаннем аб праве на спадчыну i iнш.). Завяшчанне такiм дакументам не з’яўляецца. Згодна з артыкулам 1040 Грамадзянскага кодэкса завяшчанне — гэта аднабаковая здзелка, дакумент, якi выражае волю толькi самога грамадзянiна па распараджэнню сваёй маёмасцю на выпадак смерцi. Для таго, каб пасля смерцi спадчынадаўца маёмасць перайшла ва ўласнасць спадчыннiкаў, яны павiнны яе прыняць (арт. 1069 ГК). Згодна з артыкулам 1070 ГК прыняцце спадчыны ажыццяўляецца шляхам падачы натарыусу па месцы адкрыцця спадчыны заявы спадчыннiкаў аб прыняццi спадчыны або iх заявы аб выдачы пасведчання аб праве на спадчыну на працягу шасцi месяцаў з дня адкрыцця спадчыны (смерцi спадчынадаўца). Калi не даказана iншае, прызнаецца, што спадчыннiк прыняў спадчыну, калi ён фактычна ўступiў у валоданне цi кiраванне спадчыннай маёмасцю. Спадчыннiк мае права не прыняць спадчыну. Лiчыцца, што ён не прыняў спадчыну, калi на працягу 6-месячнага тэрмiну для прыняцця спадчыны ён не зрабiў дзеянняў, якiя сведчаць аб яго згодзе на прыняцце спадчыны, гэта значыць не ўступiў у валоданне спадчыннай маёмасцю, не падаў натарыусу вышэйзгаданых заяў. Непрыняцце спадчыннiкам спадчыны цягне тыя ж наступствы, што i адмова ад спадчыны без указання асобы, на карысць якой ён адмаўляецца ад спадчыны, а гэта значыць, што доля не прыняўшага спадчыну спадчыннiка паступае да спадчыннiкаў па закону. Паколькi вашы сыны не прынялi спадчыну ва ўстаноўленым парадку (г.зн. не атрымалi пасведчанне аб праве на спадчыну, не зарэгiстравалi яго ў тэрытарыяльнай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi i да т.п.), вам, як спадчыннiцы па закону першай чаргi, было прапанавана аформiць права ўласнасцi на дом на сябе. Грашовыя выдаткi па належнаму афармленню права ўласнасцi на дом i iншую нерухомую маёмасць могуць узяць на сябе вашы сыны, калi яны, канешне, зацiкаўлены ў захаваннi ўласнасцi на дом за сям’ёй. У гэтым выпадку пасля вашай смерцi яны атрымаюць дом у спадчыну як вашы спадчыннiкi. Калi ж i вы адмовiцеся прыняць спадчыну, то ў адпаведнасцi з артыкулам 1054 ГК яна можа быць прызнана судом вымарачнай (безгаспадарчай) на падставе заявы органа мясцовага кiравання i самакiравання па месцы адкрыцця спадчыны пасля аднаго года з дня адкрыцця спадчыны (смерцi спадчынадаўца). Такая спадчына пераходзiць ва ўласнасць адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi па месцы знаходжання адпаведнай маёмасцi. Пры гэтым, згодна з умовай спадчынадаўца, якая выражана iм у завяшчаннi, права пажыццёвага карыстання домам за вамi захаваецца, але ў спадчыну яно не перадаецца. Такiм чынам, калi своечасова не аформiць належным чынам права ўласнасцi на спадчынны жылы дом, то ў выпадку вашай смерцi сынам не пазбегнуць судовых разбораў па ўстанаўленню правоў на яго i вынiк гэтых разбораў не абавязкова будзе на iх карысць, асаблiва, калi яны не жывуць у гэтым доме. Таксама трэба мець на ўвазе, што выдаткi на дзяржаўную пошлiну, на дапамогу адваката намнога перакрыюць тую эканомiю, якую яны думаюць атрымаць, калi цяпер ўстрымаюцца ад належнага афармлення дома ва ўласнасць. Паколькi за недахопам iнфармацыi адказ часткова пабудаваны на здагадках аб фактычных абставiнах, вам лепш па кансультацыю звярнуцца з усiмi дакументамi на спадчынную маёмасць, якiя ў вас ёсць, да натарыуса цi адваката.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой муж у 1999 годзе завяшчаў дом i iншую маёмасць нашым двум сынам. Завяшчаннем ён таксама абавязаў сыноў прадаставiць мне пражыванне ў гэтым доме да |
|