Першы аўтакруiз «Мiнскае мора—Аўгустоўскi канал» пройдзе 11 жнiўня
Аксана ШЫКУЦЬ, БЕЛТА
Першы беларускi аўтакруiз «Мiнскае мора—Аўгустоўскi канал» пройдзе 11 жнiўня ў Мiнскай вобласцi. Аб гэтым паведамiлi ва ўпраўленнi iдэалагiчнай работы Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта.
Паводле iнфармацыi спецыялiстаў, асноўная мэта гэтага унiкальнага праекта — папулярызацыя аўтамабiльнага турызму ў Беларусi. Аўтапрабег звяжа ўзбярэжжа Мiнскага мора i нядаўна адкрыты Аўгустоўскi канал, пракладзе новы i цiкавы маршрут для ўсiх, хто жадае падарожнiчаць па рэспублiцы на ўласным аўтамабiлi i адпачываць на вадзе. Аўтапрабег адбудзецца на аўтамабiлях пазадарожнага класа, укамплектаваных лодкамi, байдаркамi i катэрамi. Паступiлi ўжо заяўкi на ўдзел 10 аўтамабiляў. Далучыцца могуць таксама ўсе жадаючыя. Карта маршруту пройдзе па Мiнскiм, Маладзечанскiм i Валожынскiм раёнах. Па шляху ўдзельнiкi аўтапрабегу будуць наведваць гiстарычныя мясцiны i гiсторыка-культурныя помнiкi. Акрамя таго, аўтамабiлi пройдуць тэст-драйв на эканамiчнасць, умяшчальнасць, грузападымальнасць i камфартабельнасць. Першы беларускi аўтакруiз «Мiнскае мора—Аўгустоўскi канал» адбудзецца пры падтрымцы Мiнiстэрства спорту i турызму i ўпраўлення па фiзiчнай культуры i спорту Мiнгарвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы беларускi аўтакруiз «Мiнскае мора—Аўгустоўскi канал» пройдзе 11 жнiўня ў Мiнскай вобласцi. Аб гэтым паведамiлi ва ўпраўленнi iдэалагiчнай работы
|
|