21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праз Польшчу — без транзiтнай вiзы

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

З 1 жнiўня ўступiлi ў дзеянне новыя правiлы, якiя датычацца транзiту грамадзян Беларусi праз тэрыторыю Польшчы. Аб гэтым паведамiла прэс-служба Мiнiстэрства замежных спраў нашай краiны са спасылкай на iнфармацыю польскага пасольства ў Беларусi.

Цяпер грамадзяне Беларусi, якiя маюць сапраўдныя вiзы альбо дазволы на знаходжанне ў краiнах, якiя ўваходзяць у Шэнгенскую прастору, а таксама ў Венгрыi, Iсландыi, Кiпры, Латвii, Лiтве, Мальце, Нарвегii, Славакii, Славенii, Чэхii i Эстонii маюць права перасякаць тэрыторыю Польшчы транзiтам без транзiтнай вiзы гэтай краiны. Пры гэтым тэрмiн транзiту не можа перавышаць пяцi дзён. Такiя правiлы дзейнiчаюць i ў адносiнах да тых грамадзян нашай краiны, якiя маюць сапраўдныя вiзы або дазволы на знаходжанне ў Швейцарыi або Лiхтэнштэйне.

Беларускiя грамадзяне, у якiх ёсць сапраўдныя вiзы або дазволы на знаходжанне ў Вялiкабрытанii або Iрландыi, маюць права перасякаць тэрыторыю Польшчы транзiтам без польскай вiзы, калi яны дабiраюцца да месца прызначэння паветраным шляхам. Тэрмiн транзiту ў гэтым выпадку таксама не павiнен перавышаць пяцi дзён.

Перасякаць тэрыторыю Польшчы транзiтам беларускiя грамадзяне могуць толькi ў перыяд дзеяння вiзы альбо дазволу на знаходжанне ў краiне, куды яны накiроўваюцца. Праезд праз польскую тэрыторыю не дазваляецца да пачатку дзеяння вiзы, а пры праездзе назад выехаць з тэрыторыi Польшчы неабходна не пазней за тэрмiн дзеяння вiзы або дазволу на знаходжанне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 жнiўня ўступiлi ў дзеянне новыя правiлы, якiя датычацца транзiту грамадзян Беларусi праз тэрыторыю Польшчы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика