21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзе аперыруюць катаракту?

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

У чэрвенi са сваёй бядой у рэдакцыю «Звязды» звярнулася наша чытачка (сваё прозвiшча яна прасiла ў газеце не называць), дачка якой на спаборнiцтвах у школе атрымала траўму нагi. Аднаўленне пасля аперацыi праходзiла надзвычай марудна. Жанчына прасiла дапамагчы ёй даведацца, у якой медыцынскай установе дзяўчынка магла б атрымаць лячэнне пад кiраўнiцтвам вопытных спецыялiстаў. Лiст нашай заяўнiцы быў накiраваны ў Мiнiстэрства аховы здароўя, адкуль ёй прыйшло запрашэнне звярнуцца ў кансультацыйна-полiклiнiчнае аддзяленне Беларускага навукова-даследчага iнстытута траўматалогii i артапедыi.

Як стала нам вядома, дзяўчынка ўжо прайшла ў БелНДI траўматалогii i артапедыi адпаведнае абследаванне, ёй быў пастаўлены дыягназ, у адпаведнасцi з якiм былi дадзены падрабязныя рэкамендацыi па далейшаму кансерватыўнаму лячэнню, а таксама прызначаны кантрольны агляд праз тры месяцы. А днямi мы атрымалi ад нашай чытачкi новы лiст: «Вiтаю, паважаная рэдакцыя. Нiзкi вам паклон i вялiкi дзякуй за дапамогу. Спадзяёмся, што цяпер у нас усё будзе добра». Не будзем хаваць, але мы таксама вельмi задаволеныя тым, што змаглi нашым чытачам дапамагчы.

Яшчэ адна просьба аб дапамозе прыйшла ў рэдакцыю з вёскi Мачуль Столiнскага раёна. Ангелiну Адамаўну ЗЕЛЯНКЕВIЧ цiкавiла, цi можна ў дзяржаўнай клiнiцы зрабiць аперацыю па выдаленню катаракты i замене «крышталiка». Наша чытачка прайшла абследаванне ў адной з камерцыйных медыцынскiх устаноў, дзе ёй прапанавалi зрабiць неабходную аперацыю. Праўда, цана (570 долараў за адно вока) аказалася для жанчыны непад’ёмнай. Тым больш што аперыраваць ёй трэба не адно вока, а адразу два.

З Брэсцкай абласной бальнiцы адгукнулiся на запыт нашай чытачкi i паведамiлi, што Ангелiна Адамаўна Зелянкевiч атрымала запрашэнне на кансультацыю да афтальмолага Брэсцкай абласной кансультацыйнай палiклiнiкi. Там яна пройдзе агляд i ёй дадуць рэкамендацыi па далейшаму лячэнню i назiранню. Па яе жаданню яна будзе накiравана на хiрургiчнае лячэнне ў любую бюджэтную клiнiку Рэспублiкi Беларусь, дзе робяць такiя аперацыi.

А вось нашу чытачку з вёскi Беразнякi Калiнкавiцкага раёна Ганну Арсеньеўну ЛЕБЯДЗIНСКУЮ цiкавiла пытанне, якое датычыцца выпiскi льготных рэцэптаў на лекi. Ганна Арсеньеўна часта хварэе i кладзецца на лячэнне ў бальнiцу. «Я з’яўляюся ветэранам працы, — пiша яна. — Мой працоўны стаж складае амаль 42 гады. Больш за тое, мне самой ужо споўнiўся 81 год. Пасля лячэння ў бальнiцы звычайна выпiсваюць i рэцэпт на лекi. Ведаю, што маю права атрымлiваць лекi з 50-працэнтнай скiдкай. Але на самай справе за палову кошту выпiсваюць толькi танныя лекi, а дарагiя — за 100-працэнтны кошт. Хацелася б ведаць, чаму?»

З Гомельскага ўпраўлення аховы здароўя, дзе быў разгледжаны зварот чытачкi «Звязды», нам прыйшоў лiст наступнага зместу: «6 лiпеня 2006 года была праведзена сустрэча з заяўнiцай намеснiка галоўнага ўрача Таўтына I.П. i ўрача агульнай практыкi Славецкай А.М. Выпiска льготных рэцэптаў хворай праводзiлася згодна з iнструкцыяй i без парушэнняў. Усе неабходныя медыкаменты хворая атрымлiвала. Паводле слоў пацыенткi, аднойчы не быў выпiсаны льготны рэцэпт па патрабаванню яе сына, якi звярнуўся за выпiскай медыкаментаў для мацi, не маючы на руках яе пенсiйнага пасведчання i агляду фельчара. Заяўнiцы было растлумачана палажэнне аб выпiсцы льготных рэцэптаў. Вынiкамi сустрэчы яна задаволена». Спадзяёмся, што Ганна Арсеньеўна i сапраўды зняла ўсе пытаннi, якiя яе хвалявалi (на жаль, зваротнай сувязi з ёй няма), аднак паколькi льготны водпуск лекаў з’яўляецца адным з найбольш часта сустракаемых у нашай пошце пытанняў, са свайго боку мусiм дадаць, што пры выпiсцы льготных рэцэптаў урачы кiруюцца Пералiкам асноўных лекавых сродкаў, якi пастаянна пераглядаецца i абнаўляецца. Аднак калi ёсць такая неабходнасць, пацыенту можа прызначацца i прэпарат, якi не ўваходзiць у вышэйзгаданы пералiк. У тым выпадку, калi пры лячэннi не абысцiся без дарагога iмпартнага прэпарата, значыць, урач выпiша рэцэпт i на яго. А калi ёсць раўнацэнная замена сярод айчынных цi расiйскiх лекавых прэпаратаў, урач выпiсвае рэцэпт на больш танныя лекi. Галоўнае — пацыент не можа дыктаваць урачу, якое лякарства i ў якой колькасцi яму неабходна. Але калi ён не пагаджаецца з дзеяннямi медыцынскага работнiка, то заўсёды можа звярнуцца да адмiнiстрацыi палiклiнiкi цi раённай бальнiцы, каб абскардзiць яго дзеяннi.

У пачатку гэтага года ва ўсе органы кiравання медыцынскай галiны з Мiнiстэрства аховы здароўя быў накiраваны лiст «Аб мерах па паляпшэнню даступнасцi аказання медыцынскай дапамогi». Адно з палажэнняў гэтага дакумента датычыцца якраз сiтуацыi, калi пацыенту пасля лячэння ў стацыянары патрабуецца працяг лячэння ў амбулаторных умовах. У гэтым выпадку ўрачы абавязаны забяспечыць свайго пацыента рэцэптам для набыцця патрэбных лекавых сродкаў. А калi пацыент мае права на пэўныя фiнансавыя льготы пры лекавым забеспячэннi, значыць, яму павiнен быць выпiсаны ў бальнiцы льготны рэцэпт.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чэрвенi са сваёй бядой у рэдакцыю «Звязды» звярнулася наша чытачка (сваё прозвiшча яна прасiла ў газеце не называць), дачка якой на спаборнiцтвах у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика