21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кепскi мiр лепш добрай спрэчкi

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена ДЗЕВОЙНА

Яшчэ ў савецкi час у маёй жонкi памерлi бацькi, якiя пакiнулi ёй у спадчыну дом. Жыллё ў нас ужо было, i таму для атрымання дома ў спадчыну па парадзе натарыуса мы аформiлi развод. Для таго, каб жыць у доме, давялося шмат чаго зрабiць, а галоўнае прыбудову, у якой размясцiлiся кацельня, ванна, прыбiральня, склеп пад падлогай кухнi i г.д. Асноўнае па арганiзацыi i выкананню работ легла на мае плечы. Калi ўсё было закончана, у доме пасялiўся сын, у якога не склалася сямейнае жыццё. Неўзабаве ён памёр. Жонка, не параiўшыся са мною, дом прадала i пакiнула пакупнiку таксама трубы, пiламатэрыялы. Калi ж я папрасiў крыху грошай на свае патрэбы, яна адмовiла i спаслалася на тое, што мы ў разводзе. Цi магу я на аснове закона атрымаць кампенсацыю за працу, укладзеную ў прыбудову, i якiм шляхам? Цi мае права пакупнiк забраць будматэрыялы, аб якiх не iдзе размова ў дагаворы?

Ю.I., Стаўбцоўскi раён

Як вынiкае з вашага пiсьма, адзiнай уласнiцай дома з’яўлялася былая жонка. Таму яна мела права асабiста вырашыць лёс дома без якога-небудзь узгаднення з вамi, што яна i зрабiла.

Што ж датычыцца кампенсацыi за вашу працу па выкананню будаўнiчых работ, то гэта залежыць ад таго, якая памiж вамi была аб гэтым дамоўленасць. Калi вы не можаце вырашыць гэта пытанне памiж сабою на добраахвотнай аснове, то заканадаўства прадастаўляе вам магчымасць вырашыць гэта ў судовым парадку. Аднак трэба мець на ўвазе, што ў судзе вам неабходна будзе даказаць сваё права на такую кампенсацыю.

Дагавор на выкананне будаўнiчых работ у пiсьмовай форме вы, напэўна, не заключалi, i аб кошце работ размову калi i вялi, то таксама вусна. Згодна з артыкулам 162 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь здзелкi памiж юрыдычнымi асобамi i грамадзянамi, а таксама грамадзян памiж сабою на суму, якая перавышае ў дзесяць разоў устаноўлены заканадаўствам памер базавай велiчынi (на сёння гэты памер складае 31 тыс. руб.), павiнны заключацца ў пiсьмовай форме. Невыкананне гэтага патрабавання згодна з артыкулам 163 ГК пазбаўляе пацярпелага магчымасцi ў выпадку спрэчкi спасылацца ў пацвярджэнне здзелкi i яе ўмоў на сведкаў, але не пазбаўляе права прыводзiць пiсьмовыя i iншыя доказы, якiя не з’яўляюцца паказаннямi сведкаў.

Такiм чынам, калi будаўнiчыя матэрыялы для выканання работ вы набывалi за ўласныя сродкi i ў вас захавалiся накладныя або квiтанцыi, якiя сведчаць аб гэтым, то ў вас ёсць шанц з дапамогай суда вярнуць затрачаныя на гэта сродкi.

Наконт кошту работ гэта будзе больш складана. Згодна з артыкулам 663 ГК пры адсутнасцi ў дагаворы падраду ўказанняў аб цане работы або спосабе яе вызначэння цана вызначаецца зыходзячы з цэн, якiя звычайна прымяняюцца на аналагiчныя работы, за выключэннем неабходных расходаў, панесеных бакамi. Але тут ёсць невялiкая акалiчнасць. Згодна з артыкулам 2 ГК дзейнасць грамадзянiна па выкананню работ не для ўласных патрэб, а з мэтай рэалiзацыi iх вынiкаў iншым грамадзянам для атрымання даходу, фактычна з’яўляецца прадпрымальнiцкай дзейнасцю. Прадпрымальнiцкая дзейнасць у сферы будаўнiчых работ павiнна ажыццяўляцца на падставе спецыяльнага дазволу (лiцэнзii). Парушэнне правiлаў ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi цягне адказнасць па закону.

Калi справа дойдзе да судовага вырашэння спрэчкi, то яшчэ трэба ведаць, што па заяве другога боку ў спрэчцы суд прымяняе iскавую даўнасць, якая па такiх справах складае тры гады з дня, калi вы даведалiся або павiнны былi даведацца аб парушэннi свайго права. Калi гэты тэрмiн у вас большы, вынiк разбору будзе не на вашу карысць.

I апошняе. Забраць будматэрыялы, не пералiчаныя ў дагаворы, пакупнiк не мае права. Калi будматэрыялы вы набывалi за свой кошт, то яны належаць вам, i вы можаце патрабаваць iх вярнуць. Але калi ўласнiцай будматэрыялаў з’яўлялася ваша былая жонка, яна мела права сама распарадзiцца iмi, у тым лiку падарыць iх пакупнiку дома або iншай асобе. Згодна з артыкулам 545 ГК дарэнне, якое суправаджаецца непасрэднай перадачай падобных рэчаў таму, каму дораць, можа быць здзейснена ў вуснай форме.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў савецкi час у маёй жонкi памерлi бацькi, якiя пакiнулi ёй у спадчыну дом. Жыллё ў нас ужо было, i таму для атрымання дома ў спадчыну па парадзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика