21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Работа ў жнiўнi

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74

Жнiвень — апошнi месяц лета. Днi становяцца карацейшыя, а ночы даўжэйшыя i халодныя. Яшчэ стаяць спякотныя днi, але адчуваецца надыход восенi. Чырванеюць бруснiцы i рабiна, паспелi ажына, малiна, парэчкi ўсiх гатункаў, агрэст i г.д.

У садзе на сунiчных плантацыях уносяць фосфарна-калiйныя ўгнаеннi, абразаюць вусы, падсаджваюць расаду сунiц. Высаджваюць расаду i на новых участках, папярэдне падрыхтаваўшы глебу.

Пасля ўборкi ягад чорных, чырвоных i белых парэчак выразаюць паламаныя, засохлыя галiнкi, а таксама пашкоджаныя парасткi i галiнкi. Кусты падкормлiваюць арганiчнымi ўгнаеннямi цi амiячнай салетрай. Пры сухiм надвор’i шчодра палiваюць.

У малiны парасткi, якiя адпладаносiлi цi паражоныя шкоднiкамi i хваробамi, зразаюць, а ў пакiнутых на 10—20 см абразаюць верхавiну.

На агародзе жнiвень — месяц масавай уборкi ўраджаю, яго перапрацоўкi, барацьбы са шкоднiкамi i хваробамi, палiву раслiн. У пачатку месяца ўбiраюць белакачанную i цвятную капусту. Знiмаюць плады таматаў, ставяць iх (можна ў скрынях) у памяшканне, якое добра праветрываецца, з тэмпературай паветра 20—25 °С. У кожную скрыню кладуць некалькi чырвоных пладоў, бо спелыя таматы выдзяляюць газ этылен, якi паскарае працэс паспявання.

Каб працягнуць плоданашэнне агуркоў пры халаднаватым i дажджлiвым надвор’i, iх прыкрываюць плёнкай, а плецi акуратна раскладваюць.

Часнок выкопваюць, калi пачне жаўцець лiсце. На працягу 4—5 дзён яго сушаць. Пасля гэтага абразаюць бацвiнне. Даўжыня шыйкi не павiнна перавышаць 4—5 см.

Рэпчатую цыбулю ўбiраюць у сонечнае надвор’е i на 6—7 дзён пакiдаюць на адкрытым паветры для прасушвання. Шыйку пакiдаюць дыўжынёй 15—20 см.

Убiраюць раннюю i сярэдняспелую бульбу. Клубнi, пакiнутыя на насенне, на працягу 5—6 дзён прасушваюць на паветры цi ў цяплiцы.

У кветнiку ўважлiва аглядаюць шматгадовыя раслiны — пiвонi, касачы, флёксы i iншыя, пры неабходнасцi iх дзеляць i перасаджваюць.

Напрыклад, пiвоня можа расцi на адным месцы да 10—15 гадоў. Але для амалоджвання i аздараўлення куста неабходна праводзiць дзяленне старога карэнiшча. Дзеляць 7—10-гадовыя кусты пiвонi. А вось касачы на адным месцы растуць каля 5 гадоў.

На нiжняй частцы сцябла вяргiняў зразаюць лiсце. Гэта паляпшае паспяванне клубняў. Падкормлiваюць гладыёлусы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жнiвень — апошнi месяц лета. Днi становяцца карацейшыя, а ночы даўжэйшыя i халодныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика