21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стральцы! Наперад!

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Крынiчка» атрымлiвае шмат тэлефонных званкоў i пiсьмаў, дзе чытачы задаюць пытаннi, дзеляцца сваiмi думкамi i дасягненнямi. З нашай чытачкай Соф’яй Парфiр’еўнай Кусянковай з Рагачоўскага раёна мы супрацоўнiчаем пастаянна. У гэтым нумары прапануем вашай увазе матэрыял Соф’i Парфiр’еўны. Мяркуем, яе парады па вырошчванню баклажанаў будуць цiкавыя многiм.

Баклажаны я вырошчваю з 2003 г. За гэты час вельмi «пасябравала» з iмi. I яны мяне «прызналi». На расаду высяваю не вельмi рана: на пачатку сакавiка — у залежнасцi ад фазы месяца i знака Задыяка. Вельмi пажадана на Стральца цi Скарпiёна (сама я Стралец). Вельмi важнае, больш, чым расадзе iншых паслёнавых, на гэтай стадыi цяпло. А таксама святло i вельмi ўрадлiвая зямля. Падкормкi расады не раблю.

Высадка ў грунт — у залежнасцi ад надыходу ўстойлiвага цяпла (у гэтым годзе высадзiла аж 30 мая). Высаджваю пад часовае ўкрыццё — лепш цэлафан, чым спанбонд, бо веснавога цяпла не заўжды дастаткова. I нават калi ўдзень пад укрыццём утворыцца да +40 °С, то баклажанам гэта будзе толькi на карысць. Удзень часткова адкрываю.

З надыходам дастаткова цёплага надвор’я ўкрыццё здымаю да восенi. I вось тут ужо догляд — адно задавальненне. Раслiны моцныя, не патрабуюць падвязкi, пасынкоўкi. Палiваць трэба добра, але не пераўвiльгатняць. Перад зацвiтаннем i падчас масавага цвiцення неабходна апрацоўка борам. Фiтафтарозам амаль не паражаюцца. Але ў тыя гады, калi фiтафтора асаблiва лютуе, можна зрабiць апрацоўку бардоскай сумессю (дастаткова нават адной). Трэба ўлiчваць таксама i тое, што баклажаны вельмi любiць каларадскi жук. Правяраць трэба некалькi разоў на дзень.

Пладаносяць баклажаны да самых маразоў. З надыходам халадоў, ужо ў вераснi, зноў накiдваю спанбонд цi цэлафан. Нават калi здараюцца замаразкi, то можа «прыхапiць» толькi лiсце, а плады жывыя-здаровыя. З куста здымаю 1,5—2 кг. Мабыць, можна i больш, але здымаю плады невялiкiя (16—18 см). Гатунак я абрала «вэрацiк», раю яго ўсiм. Гэта малдаўскi гатунак, у перакладзе азначае «раннi».

Сярод агароднiкаў з астралагiчным падыходам да справы ёсць меркаванне, якое падзяляю i я, што баклажаны вельмi любяць, каб iмi захаплялiся i замiлоўвалiся. Больш таго, яны вельмi раўнiвыя i не любяць, калi хвалiш не iх. А ўжо ж гэтага ад мяне iм хапае...

Звычайна на прыгожых пакетах з насеннем напiсана — «Тэрмiн вегетацыi 120—125 дзён, ураджайнасць 30—40 т/га». Мабыць, гэта i так, але толькi пры iдэальных умовах вырошчвання. А дзе ж нам узяць тыя iдэальныя ўмовы? Мiж тым у мiнулым годзе я пераўзышла дадзены паказчык (30—40 т/га). На плошчы 6 кв. м у мяне расло 20 раслiн, i атрымала я з iх 32 кг пладоў. Вось i атрымлiваецца ўраджайнасць 50 т/га. А яшчэ цiкава тое, што летась у мяне не атрымалася падчас вырошчвання расады вытрымаць тэмпературны рэжым. У грунт высаджвала раслiнкi 8—10 см росту. У гэтым годзе наадварот — расада была шыкоўная, але высадзiла ў такi холад, што нiякае ўкрыццё не ратавала. Але ўраджай i летась, i сёлета пачала здымаць 23 лiпеня. Наогул лiчу, што вырошчванне баклажанаў магчыма i на прамысловым узроўнi.

А вось у маёй знаёмай (Авена), якой аддала самую лепшую расаду, сiтуацыя зусiм iншая. Плады ёсць, самы вялiкi 12 см, але раслiны кволыя i пладоў зусiм мала. Хоць яна быццам бы i кiравалася маiмi парадамi.

Вось мы i падышлi, мабыць, да самага галоўнага: баклажаны любяць расцi ў «Стральца». Такiм чынам, калi вы «Стралец» i скарыстаецеся парадамi вопытнага «Стральца», то поспех вам гарантаваны. Вельмi хацелася б, каб у зацiкаўленых атрымалася i каб яны ў наступным годзе аб гэтым расказалi.

С.П. КУСЯНКОВА,

в. Лучын Рагачоўскага раёна.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Крынiчка» атрымлiвае шмат тэлефонных званкоў i пiсьмаў, дзе чытачы задаюць пытаннi, дзеляцца сваiмi думкамi i дасягненнямi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика