Ты чыя, «красная шапочка»?
Расiйскае аб’яднанне кандытараў прад’яўляе прэтэнзii да прадпрыемстваў Беларусi наконт выкарыстання назваў i рэцэптур цукерак, якiя раней выпускалiся ў Савецкiм Саюзе, а цяпер запатэнтаваныя ў Расii. Аб гэтым паведамiла журналiстам намеснiк старшынi канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ларыса Плiско.
Паводле яе слоў, гэта датычыцца карамелi «Театральная», «Взлётная», шакаладных цукерак «Ромашка», «Красная Шапочка», «Аэрофлотские» i iншых. Гэтыя назвы i рэцэптуры могуць выкарыстоўвацца толькi ў Расii, лiчаць кандытары РФ. У сувязi з гэтым’яны прапануюць абмежаваць увоз такой прадукцыi, у тым лiку з Беларусi. У адваротным выпадку прадпрыемствы-экспарцёры будуць плацiць штраф за выкарыстанне расiйскiх брэндаў. У той жа час Ларыса Плiско падкрэслiла, што рэцэптуры гэтых цукерак былi набыткам усiх кандытарскiх фабрык СССР. Аднак, паколькi ўзнiкла такая праблема, яе трэба вырашаць у працэсе перагавораў, лiчыць спецыялiст. Кар. Белта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйскае аб’яднанне кандытараў прад’яўляе прэтэнзii да прадпрыемстваў Беларусi наконт выкарыстання назваў i рэцэптур цукерак, якiя раней выпускалiся |
|