21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У наступным годзе ў гарадах будзе будавацца 80 працэнтаў некамерцыйнага жылля

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Сёлета ў нашай краiне запланавана пабудаваць 4 мiльёны 200 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылых памяшканняў. Як адзначыў мiнiстр архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Селязнёў, сёлета за паўгоддзе здадзена ў эксплуатацыю 2 млн 72 тыс. кв. м жылля, што складае 49,3 працэнта ад гадавога аб’ёму. У параўнаннi з аналагiчным мiнулагоднiм перыядам увод жылля сёлета павялiчыўся на 294 тысячы «квадратаў» або адразу на 16,5 працэнта.

Ужо зараз у сельскай мясцовасцi i малых гарадскiх паселiшчах пабудавана i здадзена 862 тыс. кв. м жылля, што ў 1,5 раза перавышае заданне паўгоддзя. За 6 месяцаў у эксплуатацыю было ўведзена 957 тыс. кв. м жылля для грамадзян, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, доля такога жылля складае 46,2 працэнта ад агульнага аб’ёму ўводу па краiне. Сёлета ўдзельную вагу такога жылля трэба па заданню ўрада павялiчыць да 60 працэнтаў.

Кiраўнiк Мiнбудархiтэктуры адзначыў, што летась доля жылля па кошту 350—400 долараў за квадратны метр складала ад агульнага аб’ёму толькi 30—35 працэнтаў. Аднак ужо ў наступным годзе для маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў трэба будаваць да 80 працэнтаў усяго запланаванага жылля. Кошт жылля будзе ўжо не 400 долараў, але ўзровень цаны квадратнага метра павiнен быць даступным большасцi гарадскога насельнiцтва — не больш як 600—650 долараў.

Паводле планаў супрацоўнiкаў Мiнбудархiтэктуры, ужо ў 2010 годзе ў краiне будзе будавацца 6 млн 200 тыс. кв. м жылля агульнай плошчы, дзе прыкладна мiльён квадратных метраў жылля будзе пабудавана ў сельскай мясцовасцi, амаль такi ж аб’ём будзе адпавядаць долi iндывiдуальнага жылля, а вось 4,2 мiльёна квадратных метраў жылля пабудавана менавiта па даступных цэнах.

З другога боку, камерцыйнае жыллё, якое прапануецца грамадзянам, што не маюць патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў, будзе i надалей толькi даражэць. Справа ў тым, што камерцыйнае жыллё будзе мэтанакiравана будавацца ў маленькiх аб’ёмах. Кватэры такога рангу стануць дэфiцытам i кошт квадратнага метра элiтных кватэр можа дасягаць нават 1200—1300 долараў.

Мiнiстр адзначыў, што па iнiцыятыве спецыялiстаў будаўнiчай галiны сёння падрыхтаваны два праекты ўказаў кiраўнiка дзяржавы аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у асобныя ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Мяркуецца, што плануемыя змяненнi дазволяць пашырыць магчымасцi льготнага крэдытавання грамадзянам пры будаўнiцтве, куплi цi рэканструкцыi жылля, якiя пражываюць у населеных пунктах з насельнiцтвам ад 20 да 40 тыс. чалавек. Таксама прадугледжваецца павялiчыць памеры фiнансавай дапамогi шматдзетным сем’ям ад сумы запазычанасцi па льготнаму крэдыту: для тых, хто мае траiх дзяцей, — у памеры 50 працэнтаў, чацвярых — у памеры 70 працэнтаў, пяцi дзяцей — 100 працэнтаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў нашай краiне запланавана пабудаваць 4 мiльёны 200 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылых памяшканняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика