21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падарунак ад Кацi Пытлевай

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Муз-news

Вi-джэй Першага музычнага тэлеканала Каця Пытлева вядомая таксама ў iпастасi вакалiсткi гурта «Клёндайк». А вось паспрабаваць сябе ў ролi рэжысёра, сцэнарыста i мантажнiка ўласнага клiпа дзяўчыне ўдалося зусiм нядаўна. Экранiзавалася песня «Падарыць» з будучага дэбютнага альбома калектыву.

У якасцi сюжэтнай лiнii Каця Пытлева выкарыстала мiнiяцюры са спектакля «Дах» — яго паставiў студэнцкi тэатр сучаснай харэаграфii «Д.о.z.ск.и» Акадэмii мастацтваў.

Удзельнiкi гурту , падрыхтаваныя належным чынам пры дапамозе майстра бодзi-арта Алы Рамазанавай, будуць увасабляць сабой мора, вецер, неба i сэрца. Акрамя таго, у клiп трапяць здымкi двух прафесiйных фатографаў. Якiм чынам спалучацца творы з такiх розных галiнаў мастацтва, мы з вамi ўбачым даволi хутка — прэм’ера клiпа запланаваная на пачатак верасня.

АЛЬТЭРНАТЫЎШЧЫКI БЕЗ ЦЭНЗУРЫ

Патрапiўшы на рок-фестываль «Крылы», гомельскi гурт «ТТ-34» не толькi завёў i «парваў» публiку, перацягнуўшы на сябе значную ўвагу слухачоў i iншых музыкантаў, але таксама ўмудрыўся выступiць нелегальна.

Арганiзатары фестывалю настойлiва рэкамендавалi ўдзельнiкам устрымлiвацца ад нецэнзурнай лексiкi, бо канцэрты здымалiся для тэлеэфiру. А што рабiць, калi новая песня гамяльчан называецца «П***ц» — з песнi ж слова не выкiнеш! У вынiку менавiта гэта нелегальная i нецэнзурная кампазiцыя спадабалася публiцы больш за ўсе астатнія. Ды не толькi публiцы: пасля выступлення лiдар знакамiтага амерыканскага гурта «Bloodhound Gang» Джымi Поп прыйшоў знаёмiцца з беларусамi i перацалаваў усiх i кожнага... Такое вось мацерна-музычнае знаёмства атрымалася.

ПА ПРЫНЦЫПУ АКЫНА

Новы клiп Вольгi Плотнiкавай на песню «Так бывае» здымаўся не дзе-небудзь, а... у пустынi. I хоць знаходзiлася яна ў кар’еры пад Мiнскам, але аказалася неласкавай i «падсмажыла» здымачную групу.

«Шчыра кажучы, на клiп нас натхнiла само месца здымак: у пэўны момант я паверыў, што сапраўды знаходжуся ў Афрыцы, — расказаў прадзюсар спявачкi Генадзь Маркевiч. — Вось мы i задумалi спалучыць нехарактэрную для Вольгi песню i нехарактэрны вiдэарад». Наколькi гэта атрымалася, гледачы змогуць убачыць ужо на гэтым тыднi на беларускiх тэлеканалах. А сама поп-рок-балада «Так бывае» будзе ўключана ў новы альбом Вольгi Плотнiкавай, выхад якога запланаваны на восень.

«ХУЛIГАНЫ» + «ЗВЕРИ» = ?

Мiнскi гурт «Хулiганы» ўмудрыўся пазнаёмiцца праз Iнтэрнэт з прадзюсарскай камандай расiйскага калектыву «Звери» i сур’ёзна зацiкавiць расiян. Аказваецца, стыль беларусаў вельмi падобны да «звярынага», а што датычыцца якасцi музыкi — яна вытрымала праверку «Славянскiм базарам у Вiцебску».

Падчас юбiлейнага фестывалю мiнская каманда з аншлагам выступiла на некалькiх канцэртных пляцоўках, у тым лiку i на цэнтральнай плошчы. «Публiка — як лакмусавая паперка, — сцвярджае прадзюсар «Хулiганаў» Iгар Крывенка. — Вiцябчан не падманеш: пад адкрытым небам, ды яшчэ з дажджом, калi нецiкава, слухаць не будуць. А нас слухалi i народу спадабалася».

Пакуль невядома, цi атрымаецца ў мiнчан супрацоўнiцтва з расiйскiмi прадзюсарамi i штурм музычных рынкаў СНД. А ў беларускай сталiцы справы ў гурта iдуць няблага: рэпетыцыi ў Палацы моладзi i школьнiкаў Заводскага раёна (ён лiчыцца «хулiганскiм», адсюль i назва) i дзесяткi песень, запiсаных за 2 гады iснавання.

РАЗГАЛIНАВАННЕ ПЛЫНЯЎ «АТЛАНТЫКI»

Не паспеў выканаўца, вядомы нам як ДзiМiтр з гурта «Атлантыка», абвясцiць аб распадзе калектыву, як другая яго частка — заснавальнiк i лiдар калектыву Алекс Дэвiд — зрабiў сваю заяву.

Аказваецца, былы «аднагрупнiк» няправiльна зразумеў сiтуацыю: гурт не спыняе iснаванне, ён змяняе састаў. Прычым самым слабым звяном стаў якраз ДзiМiтр; замест яго ў «Атлантыку» ўлiлiся вакалiст Vitaly i бэк-вакалiстка Lena G.

Як паведамляе менеджмент гурту, нават калi былы яго ўдзельнiк працягне музычную кар’еру, ён не зможа выкарыстоўваць песнi з рэпертуару «Атлантыкi», бо не мае на iх аўтарскiх правоў. Абноўлены гурт, у сваю чаргу, прадставiць узоры сваёй новай творчасцi прыкладна ў вераснi — ужо амаль гатовы дзве новыя кампазiцыi.

«БЕЛАРУСКI ЖАЎРАНАК» СВЯТКУЕ ЮБIЛЕЙ

Верыце або не, аднак салiстка ансамбля «Сябры» Алеся на сцэне нi многа нi мала — 15 гадоў. I дату гэту вырашыла не замоўчваць, а наадварот, адзначыць разам са сваiмi прыхiльнiкамi.

Адбудзецца гэта падчас вялiкага гастрольнага тура «Разам з краiнай», якi арганiзуе Белтэлерадыёкампанiя. Акрамя ўласна Алесi i ансамбля «Сябры», у канцэртах задзейнiчана яшчэ шмат папулярных артыстаў, так што сумаваць слухачам не давядзецца.

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вi-джэй Першага музычнага тэлеканала Каця Пытлева вядомая таксама ў iпастасi вакалiсткi гурта «Клёндайк»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика