21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Характар «напiсаны» на твары

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

777

Яшчэ старажытныя цывiлiзацыi ведалi як па знешнасцi чалавека вызначыць яго характар, звычкi, хваробы, прадказаць што здарыцца з iм у далейшым. Для дасведчаных чалавечы твар быў разгорнутай кнiгай, i тэхналогii яго «прачытання» (фiзiягномiка) старанна захоўвалiся i перадавалiся ад майстра вучням. У эпоху НТР папулярнасць падобных практык значна скарацiлася, але апошнiм часам назiраецца новы ўздым цiкавасцi да iх. Што ж насамрэч уяўляе сабой фiзiягномiка i цi з’яўляецца яна навукай, мы папрасiлi расказаць прафесара Iнстытута прыкладной псiхалогii, правадзейнага члена Мiжнароднай акадэмii iнфармацыйных тэхналогiй Канстанцiна СЯЛЬЧОНКА.

— Фiзiягномiка ўваходзiць у склад адзiнай iнтэгральнай практычнай навукi аб даследаваннi ўнутраных якасцяў i схiльнасцяў чалавека на аснове вывучэння асаблiвасцяў будовы яго цела — морфаскапii (у перакладзе — назiранне формы), — тлумачыць Канстанцiн Уладзiмiравiч. — Акрамя фiзiягномiкi, вылучаюць пальмiстрыю (якая вывучае пальцы), хiралогiю (аналiзуе форму далонi, манеру дотыку i iнш.), корпараскапiю (даследуе форму цела ад шыi да падуздышных упадзiн) i энiгматыку (навуку аб тайным сэнсе нацельных знакаў — радзiмак, плямаў). Наша цела адлюстроўвае звыклыя комплексы мышачных напружванняў i звязкi рухаў, якiя мы выкарыстоўваем найбольш часта, таму дзейнасць мозга адбiваецца i на мiмiцы, i на цела- складзе. Рысы характару, тэмперамент «напiсаны» на твары. Не бывае так, каб чалавек меў жудасную знешнасць i пры гэтым быў выключна добрым. Сапраўдная дабрыня пры ўважлiвым назiраннi бачная на твары.

— А як жа Квазiмода?

— Гэта лiтаратурны персанаж, якi акрамя гарба меў, гаворачы мовай сучаснай медыцыны, цяжкую родавую траўму. Морфаскапiя ўсё ж такi зарыентаваная на статыстычна значныя нормы, а не на такiя выключэннi, як Квазiмода. Аднак даследаваннi айчынных псiхолагаў у дзiцячым хiрургiчным цэнтры, куды трапляюць дзецi i падлеткi з цяжкiмi траўмамi i калецтвамi, выявiлi, што ў многiх юных пацыентаў атрыманыя пашкоджаннi мабiлiзуюць фантастычныя ўнутраныя рэзервы i становяцца крынiцай вялiкай духоўнай сiлы. Што, натуральна, адлюстроўваецца i на iх тварах. Менавiта гэтым i павiнен займацца вопытны фiзiягнамiст — натхняць чалавека на эксплуатацыю лепшага ў сабе, напаўняць яго жыццё сэнсам, тлумачыць прыхаванае «пасланне» тых падзей, што адбываюцца з iм.

— Аднак навошта дапамагаць чалавеку змяняцца, напружваць яго, калi лёс яго даўно прапiсаны — у гараскопе, на далонi, на твары, на генетычным узроўнi?

— Зараз шырока распаўсюджана памылковае ўспрыманне датэхналагiчных навук (астралогii, хiрамантыi, фiзiягномiкi i iнш.) як навук аб фаталiзме, а гэта не так. Галоўная задача астролага — каб нi адзiн яго змрочны прагноз не збыўся. Калi прагноз правiльна складзены, можна прыняць прэвентыўныя меры i пазбегнуць сумных наступстваў. Трэба ўзяць за аксiёму добранамеранасць Вышэйшых Сiл i ўсвядомiць, што з чалавекам усё адбываецца з пэўным сэнсам. Калi чалавек захварэў, страцiў працу, ад яго сышла жонка i г.д., значыць, ён атрымаў сiгналы, што прыйшла пара нешта ў сабе карэнным чынам змянiць i праз гэта набыць новае вымярэнне i напаўненне свайго жыцця. Мы ж, як правiла, не шукаем сэнс у падзеях, што з намi адбываюцца. Толькi перажываем — прычым ганарлiва, звяртаемся да Бога з непаразуменнем: «за што?», пастаянна знаходзiмся ў пакрыўджаным стане i патрабуем справядлiвасцi.

— А калi нешта здарылася не з вамi, а з вашымi блiзкiмi, напрыклад, захварэла дзiця?

— З пункту гледжання сучасных навук (тэхнiчных, гуманiтарных, прыродазнаўчых) нельга знайсцi сэнс у такiм павароце жыцця. Датэхналагiчныя ж навукi заўсёды знойдуць тлумачэнне — магчыма, гэта сiгнал праявiць больш мiласэрнасцi і дапамогі да iншых, навучыцца быць цярплiвым да недахопаў iншых i г.д. Нават самыя страшныя i сумныя падзеi нашага жыцця з’яўляюцца прыступкамi да развiцця большай духоўнасцi i людскасцi.

— Астралогiя, хiрамантыя, фiзiягномiка тлумачаць тое, што ўжо здарылася, але ж i будучыя падзеi яны прагназуюць...

— Будучыня шматварыянтная. Падчас вiзiту да фiзiягнамiста будучае акрэслiваецца ў жывой размове клiента з кансультантам, калi iдзе збор iнфармацыi, сумеснае выяўленне акцэнтаў, жаданняў, iмкненняў чалавека. Спецыялiст тлумачыць, што i як давядзецца змянiць у жыццi, каб будучае было такiм, як хоча клiент. Чалавек працуе над сабой, мяняе сваё «ўнутранае напаўненне», у вынiку змяняецца будучыня i знакi на твары, далонях, целе. Аднак 99 працэнтаў асоб не iдуць да спецыялiстаў, не займаюцца духоўным самаўдасканаленнем, не шукаюць сэнс у падзеях i здарэннях, жывуць у адну сотую свайго патэнцыялу, з мiнiмальным напружаннем фiзiчных i духоўных сiл, таму тое, што «напiсана» ў iх на твары, далонях, целе, з iмi i здараецца. Калi iдзе прымiтывiзацыя духоўных iдэалаў, якiя перастаюць натхняць, людзi апускаюцца да задавальнення першасных патрэб, у асноўным фiзiялагiчных, матэрыяльных. Вось чаму ўсе прадстаўнiкi сацыяльнай элiты — кiраўнiкi, прадпрымальнiкi, палiтыкi, менеджары, афiцэры, чыноўнiкi, выкладчыкi, арганiзатары — павiнны абавязкова валодаць навыкамi фiзiягнамiста. Насамрэч, гэта вельмi важная навука: дзякуючы камунiкацыйнаму прафесiяналiзму, чалавек можа цудоўна кантактаваць з iншымi, знаходзiць партнёраў i аднадумцаў, кiраваць iншымi, дамаўляцца з людзьмi i дасягаць высокiх жыццёвых вынiкаў.

— Многiя лiчаць фiзiягномiку разам з астралогiяй i хiрамантыяй iлжэнавукамi...

— Я ўвогуле не прымаю гэты тэрмiн. Пазнанне заўсёды развiвалася дзеля забеспячэння выжывання. Веды праходзiлi жорсткую шматвекавую праверку ў працэсе выпрацоўкi жывога практычнага вопыту. Я лiчу, што лжэнавук проста няма, гэта данавуковыя, дакладней, датэхналагiчныя веды, якiя няправiльна цi не да канца зразумелi сучаснiкi. Фiзiягномiка разам з сумежнымi дысцыплiнамi сёння вывучаецца ў вядомых бiзнэс-школах ЗША, Еўропы i Азii. Напрыклад, у Данii ёсць прыватная школа астралогii i сумежных навук Крысцiяна Боруба, дзе 5-гадовае навучанне каштуе 150 тысяч еўра. Там буйныя карпарацыi заказваюць сабе высокапрафесiйных бiзнэс-кансультантаў. Навучанне там паслядыпломнае i перавага аддаецца медыкам, выкладчыкам i псiхолагам... Фiзiягномiка як майстэрства «прачытання» твару развiвалася ва ўсiх цывiлiзацыях нашай гiсторыi, прычым кожная цывiлiзацыя мела сваю школу фiзiягномiкi, якая рознiлася ад iншых схематычнымi падыходамi да аналiзу чалавека, i пры гэтым усе яны грунтавалiся на адзiных асновах дзялення твару на часткi. Гэта, я лiчу, сведчыць аб аб’ектыўнасцi фiзiягномiкi як навукi. У антычнасцi i ў сярэднявеччы не было дыпламаваных медыкаў, якiя б не вывучалi астралогiю, хiрамантыю, морфаскапiю, як абавязковыя дысцыплiны. Ва унiверсiтэтах Еўропы яны выкладалiся ажно да XVII стагоддзя.

— Сёння можна знайсцi шмат лiтаратуры, падручнiкаў, дапаможнiкаў па фiзiягномiцы, якiя прапануюць самастойна асвоiць гэтае майстэрства. Наколькi гэта рэальна?

— Нерэальна. Калi проста выпiсаць усе сiмвалы, знойдзеныя на твары, i паспрабаваць зрабiць абагулены партрэт, нiчога не атрымаецца. Многiя знакi будуць супярэчыць адзiн аднаму, цi камбiнавацца ў парадаксальныя спалучэннi (дарэчы, тое ж справядлiва i для хiрамантыi, i для астралогii). Усе датэхналагiчныя навукi цэласныя, iнтэгральныя, найперш патрабуюць ад адэпта здольнасцi сiнтэтычнага мыслення. Працэс працы з клiентам вопытнага фiзiягнамiста складаецца з трох этапаў: першаснага ўражання (калi эксперт iнтуiтыўна «ловiць» асноўныя якасцi), збору iнфармацыi i выкарыстання алгарытмаў i тэхналогiй для аналiзу дэталяў, i з сiнтэтычнай фазы, якая дае цэласнае ўяўленне пра чалавека, яго партрэт. Гэтаму майстэрству неабходна вучыцца гадамi ў сапраўднага спецыялiста. Яны ёсць, але iх мала...

У старажытнасцi да дасягнення ўзросту акмэ (42—44 гадоў) спецыялiст-фiзiягнамiст не мог лiчыцца майстрам, толькi вучнем. Сапраўды, добры фiзiягнамiст павiнен быць духоўна сталым, сфармiраваным сямейна, сацыяльна, каб у свае меркаваннi пры аналiзе не прыўносiць уласныя страхi, неўрозы, сваё бачанне свету.

— Аднак мы ж кожны дзень кантактуем з людзьмi i бачым дзесяткi твараў...

— ... i з неверагоднай хуткасцю накоплiваем фiзiягнамiчны вопыт. Толькi не ўсведамляем яго i таму не вымаўляем словамi. Аднак iнтуiтыўна мы класiфiкуем людзей на тых, хто падабаецца, i не вельмi, каму давяраем, а каму — не. Наш мозг перапрацоўвае ў мiльярд разоў больш iнфармацыi, чым змяшчаецца ў акенцы нашай свядомасцi, а ўлiчваючы, што кантактаванне для нас выключна важнае — для выжывання, для дасягнення поспеху, атрымання задавальнення, мы падсвядома арыентуемся на ўласны фiзiягнамiчны вопыт.

— Што вопытны фiзiягнамiст можа прачытаць па твары?

— Iнфармацыю аб рысах характару, аб фiзiчнай сiле, аб запасе жыццёвай энергii i хваробах, аб схiльнасцях да пэўных задавальненняў, перавагах у густах, стаўленнi да пытанняў веры i рэлiгii, дазваляе выявiць парокi, спектр iнтэлектуальных пераваг, раскрыць эмацыянальны свет чалавека. Карацей, усё тое, што вывучае сучасная псiхадыягностыка.

— Калi ласка, прывядзiце некалькi прыкладаў канкрэтных тлумачэнняў асаблiвасцяў знешнасцi...

— Насагубная маршчына ўказвае на фiзiчнае даўгалецце i патэнцыю. Памеры i размяшчэнне мочкi вуха сведчаць аб патэнцыяле развiцця лагiчнага iнтэлекту. Глыбока пасаджаныя вочы гавораць аб скрытнасцi, недаверлiвасцi i валоданнi сiлай унушэння. Развiтыя скулы указваюць на свабодалюбiвы характар, а жорсткi падбародак асацыiруецца з упар- тасцю. Аднак яшчэ раз падкрэслю, каб рабiць адназначныя высновы, неабходна мець багаты вопыт i быць спецыялiстам.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ старажытныя цывiлiзацыi ведалi як па знешнасцi чалавека вызначыць яго характар, звычкi, хваробы, прадказаць што здарыцца з iм у далейшым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика