21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Андора не аўтарытэт?

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спорт-тайм

У юбiлейным сотым таварыскiм матчы нацыянальнай зборнай па футболу з Андорай 16 жнiўня не згуляюць Вiталь Кутузаў «па прычынах асабiстага характару» i Сяргей Штанюк, якi папрасiў галоўнага трэнера не вызываць яго на збор, бо «пералёты занадта стамляюць», а 13 i 19 жнiўня чакаюць сустрэчы расiйскага першынства ва Уладзiвастоку. Магчыма, яшчэ нехта з легiянераў вырашыць прапусцiць матч, улiчваючы, што ён таварыскi, а сапернiк не надта моцны.

Глеб не расчараваў

Лонданскi «Арсенал» практычна забяспечыў сабе выхад у групавы раунд Лiгi чэмпiёнаў i не без дапамогi Аляксандра Глеба. У першым матчы 3-га квалiфiкацыйнага раунда супраць харвацкага «Дынама» беларус вызначыўся дзвюма галявымi перадачамi. Гульня завяршылася для англiйскага клуба перамогай на чужым полi з «сухiм» лiкам 3:0. Вынiкi астатнiх матчаў: «Мiлан» (Iталiя) — «Црвена Звезда» (Сербiя i Чарнагорыя) — 1:0, «Лiверпуль» (Англiя) — «Макабi» Х (Iзраiль) — 2:1, ЦСКА (Расiя) — «Ружамберок» (Славакiя) — 3:0, «Слован» (Чэхiя) — «Спартак» М (Расiя) — 0:0, «Дынама» К (Украiна) — «Фенербахчэ» (Турцыя) — 3:1, «Шахцёр» (Украiна) — «Легiя» (Польшча) — 1:0, «Галатасарай» (Турцыя) — «Млада Баляслаў» (Чэхiя) — 5:2, «Леўскi» (Балгарыя) — «К’ева» (Iталiя) — 2:0, «Лiль» (Францыя) — «Работнiчкi» (Македонiя) — 3:0, «Гамбург» (Германiя) — «Асасуна» (Iспанiя) — 0:0, «Капенгаген» (Данiя) — «Аякс» (Нiдэрланды) — 1:2, «Стандарт» (Бельгiя) — «Сцяуа» (Румынiя) — 2:2, «Зальцбург» (Аўстрыя) — «Валенсiя» (Iспанiя) — 1:0, «Хартс» (Шатландыя) — АЕК (Грэцыя) — 1:2, «Аўстрыя» (Аўстрыя) — «Бенфiка» (Партугалiя) — 1:1. Матчы ў адказ пройдуць 23 жнiўня.

Алiмпiйскi вiзiт

Музей Алiмпiйскай славы наведалi чэмпiёны i прызёры Алiмпiяды-1992. I гэты вiзiт сiмвалiчны, бо спаборнiцтвы завяршылiся менавiта ў гэтыя днi жнiўня. Дарэчы, Гульнi ў Барселоне запомнiлiся тым, што на iх адзiны раз у гiсторыi за ўзнагароды змагалася аб’яднаная зборная СНД, якая ў рэшце рэшт заняла першае месца ў неафiцыйным медалёвым залiку, а поспех гiмнаста Вiталя Шчэрбы нiхто не здолеў паўтарыць (на яго рахунку было 6 залатых медалёў). Упершыню аб сваiм лiдарстве заявiў Кiтай. Наогул на XXV летняй Алiмпiядзе беларусы заваявалi 13 залатых, 4 сярэбраныя i 5 бронзавых узнагарод.

Рэстаран-турма для VIP-персон

Хакеiст магнiтагорскага «Металурга» i зборнай Расii Яўген Малкiн здзiвiў не толькi адмовай гуляць у НХЛ за «Пiтсбург Пiнгвiнз», але i адкрыццём у горадзе... рэстарана-турмы «VIP-зона». Клiенты змогуць паесцi на нарах з алюмiнiевага посуду, а музыканты ў гэтай установе размесцяцца на «лаве падсудных». Колькi грошай трэба заплацiць за ежу, падкажуць пратаколы, а нецвярозых дадому даставiць мiлiцэйская машына з мiгалкай.

Будаўнiка стадыёна асудзiлi

Карл-Хайнц Вiльдмозер, кiраўнiк кампанii, што адказвала за будаўнiцтва «Альянс-арэны» (Мюнхен), дзе былi праведзены сустрэчы сёлетняга мундзiяля, у тым лiку матч-адкрыццё Германiя — Коста-Рыка, быў асуджаны за атрыманне хабару ў памеры 2,8 мiльёна еўра ад аднаго з падрадчыкаў. Адвакаты не здолелi змягчыць прыгавор — чатыры з паловай года зняволення.

У Бэкса новае тату

На адной з трэнiровак паўабаронца мадрыдскага «Рэала» Дэвiд Бэкхэм прадэманстраваў сваю новую татуiроўку — анёла ў аблоках. Высветлiлася, што яе экс-капiтан англiйскай зборнай зрабiў яшчэ да чэмпiянату свету ў Германii. Дарэчы, першую тату Бэкхэм прысвяцiў сынам: iх iмёны пазначаны на спiне бацькi. Акрамя гэтага на перадплеччы ёсць рымская лiчба VII, бо менавiта пад такiм нумарам футбалiст выходзiць на поле, але гэта яшчэ i iмя жонкi Вiкторыi на хiндзi.

Без iероглiфаў не абышлося

Роўна за два гады да адкрыцця летняй Алiмпiяды ў Пекiне арганiзатары прэзентавалi 35 лагатыпаў вiдаў спорту, што будуць прадстаўлены на Гульнях-2008. Усе яны выкананы ў стылi iераглiфiчнага пiсьма «чжуань». Галоўнай эмблемай стане iероглiф «цзiн» (сталiца), якi выглядае бы танцуючы чалавечак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У юбiлейным сотым таварыскiм матчы нацыянальнай зборнай па футболу з Андорай 16 жнiўня не згуляюць Вiталь Кутузаў «па прычынах асабiстага характару» i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика