Ёсць чэмпiёнка!
Iрына ПРЫМАК
Лёгкая атлетыка Каралева хадзьбы парадавала, каралева бегу — засмуцiлаПершае «золата» для беларускай зборнай на чэмпiянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы заваявала Рыта Турава. У хадзьбе на 20 кiламетраў наша спартсменка фiнiшавала з вынiкам 1 гадзiна 27 хвiлiн i 8 секунд. Нам удалося дазванiцца ў Гётэборг на наступны дзень пасля ўзнагароджання. На жаль, не ўдалося задаць больш пытанняў, бо, як адзначыла чэмпiёнка кантынента, у такiм выпадку яе б адключылi. Каралеву хадзьбы перапаўнялi эмоцыi: — Я вельмi рада. Адчуваю сябе самай шчаслiвай! — Вы апярэдзiлi блiжэйшую сапернiцу больш чым на хвiлiну з такой лёгкасцю... — Гэта так падаецца збоку. Спачатку сапраўды iшлося лёгка, а пасля 15-га кiламетра адчула, што становiцца ўсё цяжэй i цяжэй. Аднак змагла сабрацца. — На кантынентальнае першынство вы адпраўлялiся ў статусе пераможцы Кубка свету, а цi адчувалi сябе напярэдаднi старту мацнейшай на трасе ў Гётэборгу? — Ва ўсякiм разе верыла, што медаль у мяне будзе. — Спадзяюся, гэта «золата» не апошняе ў вашай спартыўнай кар’еры. Вiншую з узнагародай i дзякуй за гутарку! На жаль, наша Алена Гiнько не дабралася да фiнiшу з-за дысквалiфiкацыi. «Белая маланка» Юлiя Несцярэнка не здолела трапiць у прызёры i заняла толькi 6-е месца ў забегу на сто метраў, якi два гады таму зрабiў яе алiмпiйскай чэмпiёнкай. Нагадаю, што ў Афiнах час спартсменкi склаў 10.93 секунды, а ў Гётэборгу — 11.34. Наталля Сафронава стала восьмай у фiнале трайнога скачка (14,13 метра).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каралева хадзьбы парадавала, каралева бегу — засмуцiла |
|