Сабраць школьнiка можна ў крэдыт
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Такую акцыю з 1 лiпеня па 31 жнiўня наладзiў для сваiх пакупнiкоў сталiчны ГУМ. Пры пакупцы тут тавараў школьнага асартыменту: вопраткi, абутку, школьна-пiсьмовых прыналежнасцяў, канцтавараў, партфеляў, ранцаў, — на суму 350 тысяч рублёў i больш можна аформiць крэдыт. Умовы наступныя: на тры месяцы, пад 5 працэнтаў ад суммы, без першапачатковага ўзносу кошту тавару. Яшчэ адна абавязковая ўмова — гатоўнасць арганiзацыi, у якой працуе пакупнiк, гарантаваць пералiчэнне грошай па безнаяўнаму разлiку ў ГУМ.
Пакупка ў гэтай сiтуацыi будзе выглядаць наступным чынам. Спачатку пакупнiк павiнен даведацца ў сваёй бухгалтэрыi, цi гатовыя там падпiсаць гарантыйнае пiсьмо накот безнаяўнага разлiку. Змест пiсьма наступны: прадпрыемства абавязуецца на працягу трох месяцаў вылiчваць з заробку крэдытаатрымальнiка грошы i пераводзiць iх на рахунак магазiна. Калi такое магчыма, то наступны крок — прыход у ГУМ за даведкай. З гэтай даведкай, якая афармляеццца ў бухгалтэрыi магазiна, можна ўжо iсцi па аддзелах i адкладаць неабходныя тавары. На падставе даведкi i мяккiх чэкаў безнаяўнага разлiку пакупнiк атрымлiвае ў сваёй арганiзацыi гарантыйнае пiсьмо, пра якое iшла размова вышэй. I ўжо з гарантыйным пiсьмом можна iсцi за адкладзеным таварам у ГУМ. Трэба толькi не забыць пашпарт i ўзяць грошы, якiя складаюць 5 працэнтаў ад кошту пакупкi — гэта працэнт за карыстанне крэдытам, якi аплачваецца адразу. Акцыя праводзiцца ГУМам другi год. Летась крэдыт на школьны асартымент быў вельмi запатрабаваны, а ўмовы яго ўсiх задавальнялi, запэўнiў карэспандэнта «Звязды» прадстаўнiк адмiнiстрацыi магазiна. Сёлета ўжо аформлена каля 10 крэдытаў. Але пiк пакупак тавараў школьнага асартыменту яшчэ наперадзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую акцыю з 1 лiпеня па 31 жнiўня наладзiў для сваiх пакупнiкоў сталiчны ГУМ
|
|