Iндыя гатова закупляць да 1 млн тон беларускiх калiйных угнаенняў у год
БЕЛТА
Iндыя гатова закупляць да 1 млн тон беларускiх калiйных угнаенняў у год. Аб гэтым заявiў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол гэтай краiны ў Беларусi Раджэндра Кумар Цягi на прэс-канферэнцыi, прысвечанай 60-й гадавiне незалежнасцi Iндыi.
Паводле яго слоў, Iндыя з’яўляецца адным з буйнейшых iмпарцёраў беларускiх калiйных угнаенняў. Разам з тым, апошнiя шэсць месяцаў пастаўкi не ажыццяўлялiся з-за адсутнасцi двухбаковага цэнавага пагаднення. Як паведамiў дыпламат, цяпер у Iндыi з вiзiтам знаходзiцца дэлегацыя Беларускай калiйнай кампанii, якая абмяркоўвае з iндыйскiмi калегамi пытаннi доўгатэрмiновага супрацоўнiцтва. «Iндыя гатова не толькi аднавiць, але i павялiчыць аб’ём iмпарту калiйных угнаенняў з Беларусi», — сказаў пасол. Пры гэтым ён дадаў, што iндыйскi бок зацiкаўлены ў iнвеставаннi ў сферу вытворчасцi калiйных угнаенняў у Беларусi i стварэннi сумеснага прадпрыемства ў гэтай галiне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол гэтай краiны ў Беларусi Раджэндра Кумар Цягi на прэс-канферэнцыi, прысвечанай 60-й гадавiне незалежнасц
|
|