Залатыя арэлi сноўАнталогiя беларускай песнi З гэтай песняй Аляксандра Гайдук узыходзiла на музычны Алiмп. Упершыню спявачка выканала яе на Свяце беларускай песнi i паэзii ў 1995 годзе. Натхнёная цёплым вiтальным словам Алега Елiсеенкава, яна непасрэдна перадала глыбокiя перажываннi, самоту. На аўтарскай вечарыне кампазiтара, якая адбылася ў рамках «Славянскага базару ў Вiцебску», мройную песню «Залатыя арэлi сноў» спявала маладая вакалiстка Ганна Мушак. Мiхась ШАВЫРКIН. Залатыя арэлi сноў Я спаткала цябе у сне, Ты таксама прыснiў мяне. I каханне было, як сон, Ды закончыўся хутка ён. Адзвiнела надзей вясна, I сягоння я ўжо не адна, I ў самоце сваёй, журбе Я спяваю сама сабе: Прыпеў: Шукаю цябе, шукаю, У злых завiрух краду. Кахаю цябе, кахаю На шчасце цi на бяду. Я спаткала цябе у сне, Ты таксама прыснiў мяне. Будзе хай блаславёны час, Што дваiх пазнаёмiў нас. Хай срабрыста сняжыць зiма, Я iду да цябе сама. Ну, давай разгайдаем зноў Залатыя арэлi сноў. Прыпеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З гэтай песняй Аляксандра Гайдук узыходзiла на музычны Алiмп. Упершыню спявачка выканала яе на Свяце беларускай песнi i паэзii ў 1995 годзе
|
|