Партыя залатых вырабаў на br18 млн канфiскавана ў жыхаркi Салiгорска
Кар. БЕЛТА
Паводле матэрыялаў АБЭЗ Салiгорскага ГРАУС, аддзелам папярэдняга расследавання ўзбуджана крымiнальная справа па факту незаконных аперацый з каштоўнымi металамi.
Як паведамiлi ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, у якасцi падазронай па справе праходзiць жыхарка Салiгорска. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнiкi АБЭЗ выявiлi i канфiскавалi ў яе дома падрыхтаваныя да збыту 167 ювелiрных вырабаў з золата без прабiрных клеймаў Беларусi i былога СССР. Паводле ацэнак экспертаў, кошт партыi тавару з каштоўнага металу складае каля 18 млн беларускiх рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле матэрыялаў АБЭЗ Салiгорскага ГРАУС, аддзелам папярэдняга расследавання ўзбуджана крымiнальная справа па факту незаконных аперацый з каштоўнымi
|
|