21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Студэнтам стаў кожны другi абiтурыент з сельскай мясцовасцi

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Прыёмная кампанiя-2006

Не сакрэт, што яшчэ на этапе падрыхтоўкi праекта новых правiлаў прыёму ў ВНУ многiмi скептыкамi выказвалiся апасеннi, што цэнтралiзаванае тэсцiраванне можа стаць непераадольнай перашкодай для жадаючых паступiць на завочную форму навучання. Аднак як паказала прайшоўшая прыёмная кампанiя, гэтыя апасеннi аказалiся абсалютна дарэмнымi. Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» адказны сакратар Дзяржаўнай камiсii па кантролю за ходам падрыхтоўкi i правядзеннем уступных iспытаў ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, Валерый АЎСЯНIКАЎ, у ВНУ другога патоку сярэднi конкурс сярод жадаючых стаць студэнтамi бюджэтнай завочнай формы навучання нават перавысiў сярэднi конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання: 25 460 чалавек прэтэндавалi на 6637 месцаў — такiм чынам, сярэднi конкурс сярод «завочнiкаў» склаў па краiне 3,8 чалавека на месца. У той жа час на дзённую бюджэтную форму навучання сярэднi конкурс па краiне быў 2,6 чалавека на месца.

Паводле слоў Валерыя Аўсянiкава, Акадэмiя кiрвання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, якая была бясспрэчным лiдарам леташняй прыёмнай кампанii, захавала сваё лiдарства i сёлета — тут сярэднi конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання перавысiў 5 чалавек на месца. Не можа паскардзiцца на адсутнасць iнтарэсу з боку маладых людзей i новаствораны Палескi дзяржаўны унiверсiтэт, дзе конкурс склаў 2,5 чалавека на месца. А вось жадаючых навучацца ў аграрных ВНУ набралося не так шмат — сярэднi конкурс там вагаўся ад 1,2 да 1,8 чалавека на месца. Медыцынскiя ВНУ, якiя не першы год ажыццяўляюць залiчэнне на падставе вынiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання, фактычна падзялiлi маладых людзей, якiя мараць аб медыцынскай будучынi, памiж сабой: так, у БДМУ сярэднi конкурс быў 2,8 чалавека на месца, у Вiцебскiм медыцынскiм унiверсiтэце — 2,3, Гомельскiм — 2,9 i Гродзенскiм медунiверсiтэце — 2,7 чалавека на месца. У так званых тэхнiчных ВНУ сярэднiя конкурсы вагалiся ад 2 да 3 чалавек на месца, аднак асноўны ўклад у гэтыя лiчбы рабiлi спецыяльнасцi эканамiчнага накiрунку. У Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце iнфарматыкi i радыёэлектронiкi, напрыклад, сярэднi конкурс склаў 1,9 чалавека на месца, а ў БНТУ — 2,4 чалавека на месца.

Аб самых высокiх конкурсах на асобных спецыяльнасцях «Звязда» паведамляла раней. Таму зараз хацелася б засяродзiць увагу на тых спецыяльнасцях, дзе конкурс сёлета ўвогуле не адбыўся. У Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Я. Купалы конкурс на спецыяльнасць «музычнае мастацтва» склаў усяго 0,2 чалавека на месца, на спецыяльнасць «Гiсторыя. Нямецкая мова» — 0,3 чалавека, «Гiсторыя. Англiйская мова» — 0,6 чалавека, «Сацыяльная педагогiка. Англiйская мова» — 0,7 чалавека на месца. У Баранавiцкiм дзяржаўным унiверсiтэце абiтурыентаў не зацiкавiла спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя. Англiйская мова» (0,5 чалавека на месца). У БДУIР абiтурыенты праiгнаравалi спецыяльнасць «Метралагiчнае забеспячэнне iнфармацыйных сiстэм i сетак» (0,8 чалавека), а ў Беларускiм дзяржаўным педагагiчным унiверсiтэце iмя М. Танка — спецыяльнасцi «Фiзiка. Матэматыка» (0,9 чалавека) i «Фiзiка. Тэхнiчная творчасць» ( 0,4 чалавека).

Усяго студэнтамi дзённай бюджэтнай формы навучання сталi 22 тысячы 96 чалавек. Выпускнiкоў школ, размешчаных у сельскай мясцовасцi, сярод студэнтаў-першакурснiкаў 18,3 працэнта (4 тысячы 44 чалавекi), гэта амаль на 5 працэнтаў больш, чым летась. Да таго ж калi з абiтурыентаў-гараджан студэнтам стаў толькi кожны трэцi з прэтэндэнтаў, то сярод вяскоўцаў, якiя адважылiся на «штурм» ВНУ, студэнтам стаў кожны другi. I гэта тэндэнцыя не можа не радаваць членаў дзяржаўнай камiсii. Што датычыцца якаснага складу першакурснiкаў, то сярод залiчаных на першы курс 1779 маладых людзей з’яўляюцца ўладальнiкамi вышэйшых школьных узнагарод, 220 — пераможцамi рэспублiканскiх i мiжнародных прадметных алiмпiяд, 430 — уладальнiкамi дыпломаў з адзнакай пасля заканчэння ССНУ i 6242 чалавекi — выпускнiкамi гiмназiй i лiцэяў.

Да адметнасцяў прайшоўшай прыёмнай кампанii варта аднесцi i наступны факт: у гэтым годзе больш за 60 працэнтаў абiтурыентаў, якiя былi залiчаны на дзённую бюджэтную форму навучання ў ВНУ другога патоку, паступалi толькi на падставе вынiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання i не задавалi ўнутрывузаўскi экзамен.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не сакрэт, што яшчэ на этапе падрыхтоўкi праекта новых правiлаў прыёму ў ВНУ многiмi скептыкамi выказвалiся апасеннi, што цэнтралiзаванае тэсцiраванне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика