21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Авенаў чакае новы раман, а Скарпiёнаў — кар’ерны рост

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Працавiтасць i ўпэўненасць, што ўсё будзе добра, дазволяць правiльна ўспрыняць удары лёсу, пераадолець прыступы хандры, неапраўданыя страхi. У асабiстым жыццi настае стабiльнасць, i вы накiруеце энергiю на творчую рэалiзацыю. Магчымы пачатак новага рамана са старэйшым па ўзросту, а таксама доўгачаканая цяжарнасць цi паляпшэнне сiтуацыi, звязанай з дзецьмi. Блiзкая радня цi сябры могуць прыехаць пагасцяваць.

ЦЯЛЕЦ. Розныя форс-мажорныя абставiны, нерухавасць партнёраў прынясуць хаос i мiтусню. На вас могуць легчы абавязкi галавы сям’i, давядзецца займацца неадкладнымi гаспадарчымi пытаннямi. Арганiзацыю ўрачыстасцi бярыце на сябе, калi хочаце, каб усё было зроблена як трэба. Магчымыя паездкi, да якiх вам давядзецца падрыхтаваць не толькi ўборы, але i аптэчку. Камусьцi з блiзкiх можа спатрэбiцца стацыянарнае лячэнне.

БЛIЗНЯТЫ. Праявiце асцярожнасць i разважлiвасць. Вас будзе цяжка ў чымсьцi пераўпэўнiць, i вы ўзмоцнена станеце лабiраваць свае iнтарэсы. У сувязi з гэтым складанасцяў у адносiнах не мiнаваць. Выглядаць будзеце старэй за свае гады, але справа не ў маршчынах, а ва ўнутраным стане. Магчыма адчуванне недахопу кахання, клопату, неразуменне з боку блiжэйшага акружэння — i вы будзеце адчуваць сябе згубленым, непатрэбным чалавекам. Лепшы спосаб пазбавiцца ад страхаў i ўнутраных сумненняў — працатэрапiя цi творчая дзейнасць, догляд за сабой.

РАК. Трывогi ўлягуцца, фiнансавыя пытаннi ўрэгулююцца, у адносiнах з пэўнымi асобамi таксама настане яснасць. Пры ўсiх цяжкасцях, з якiмi вам давядзецца сутыкнуцца, вы не згубiце глебу пад нагамi i рацыяналiзм. Чыесьцi нечаканыя шчырыя размовы дадуць пажытак для роздуму, могуць дапамагчы ў рабоце, у тым, каб выбраць правiльную лiнiю паводзiнаў з якiмсьцi чалавекам. Паездка абяцае быць багатай на ўражаннi, на набыццё новых ведаў.

ЛЕЎ. Будзеце лёгка i вольна зносiцца, выклiкаеце схiльнасць да сябе, зацiкавiце сваiмi поглядамi. Надавайце асаблiвую ўвагу знешнасцi: карысныя не толькi працэдуры па амаладжэнню, але i ачышчэнне арганiзма падыходзячай дыетай. Хранiчным хворым — асаблiвую ўвагу здароўю. Спатрэбiцца нямала цярпення ў зносiнах са сваякамi, асаблiва калi яны нясуць акалесiцу i спрабуюць пры гэтым вучыць вас жыць. Станеце больш адчувальнымi да меркавання iншых пра сябе.

ДЗЕВА. Час псiхалагiчна складаны — трэба да ўсяго падыходзiць рацыянальна, каб не паддавацца негатыўным эмоцыям, страхам. Вы расцвiтаеце, калi на вас нiхто не цiсне, не стварае цэйтнот, не раздае парады, што i як лепш зрабiць. Магчыма таемная любоўная сувязь цi старанна схаванае ад прадмета сваёй любовi пачуццё. Добра займацца псiхалагiчнымi трэнiнгамi, духоўнымi практыкамi, аздараўляльнымi працэдурамi. Навядзенне парадку ў доме таксама спрыяе аднаўленню мiру ў душы. Ад сяброў штосьцi будзеце да пары да часу хаваць.

ШАЛI. Калi жадаеце, каб задуманае атрымалася, трымайце гэта ў сакрэце. Будзеце з задавальненнем вучыцца, пераймаць веды i вопыт, паспяхова прасоўвацца па кар’ернай лесвiцы. Цудоўны час для новых праектаў. Добра рабiць грашовыя назапашваннi, набываць новыя рэчы. Непрадбачныя расходы не падарвуць ваш бюджэт. У сябрах адкрыеце штосьцi новае для сябе i чымсьцi зможаце iм дапамагчы.

СКАРПIЁН. Не адмахвайцеся ад крытыкi партнёра, а прыслухайцеся. Калi адпачываеце, то не думайце аб справах, а калi працуеце, дык з самааддачай. Вас чакае кар’ерны рост, павышэнне ўзроўню дабрабыту. Славалюбства павiнна iсцi поплеч з этычнымi i маральнымi прынцыпамi, тады ўсё будзе ў парадку. Канфлiкты ў сям’i могуць нарэшце прымусiць вас вырашаць праблемы, у тым лiку i жыллёвае пытанне. Асаблiва гэта датычыцца тых, хто жыве з бацькамi.

СТРАЛЕЦ. Насычаны перыяд: будзеце працаваць з агеньчыкам, адкрываць для сябе розныя галiны ведаў, з цiкавасцю даведвацца новае пра сябе i блiзкiх. Выкарыстоўвайце новыя методыкi аздараўлення, пазбаўцеся ад цяжкiх успамiнаў. Зняць псiхалагiчнае напружанне дапамогуць малiтвы, размова з духоўным настаўнiкам, блiзкiм чалавекам. Па-новаму зiрнiце на адносiны з бацькамi, магчыма, ацэнiце тое, што раней не цанiлi. Асцярожна абыходзьцеся з гарачымi i вострымi прадметамi.

КАЗЯРОГ. Адносiны з блiзкiмi людзьмi ў якойсьцi сiтуацыi стануць больш мяккiмi, а дзесьцi вы «прыкруцiце гайкi», бо па iншаму ўжо нiяк. Праявiце стойкасць i вынослiвасць у пераадоленнi розных перашкод. Дзякуючы вашым iмкненням i iнiцыятывам блiзкiя таксама пачнуць варушыцца i штосьцi мяняць у сваiм жыццi. Уменне знайсцi падыход да кожнага чалавека дапаможа ў працы i ў асабiстых адносiнах. Нягледзячы на дактрыны i дакладныя ўказаннi, падыходзьце да работы творча i iнтуiтыўна.

ВАДАЛЕЙ. Усе самыя адказныя i цяжкiя справы, у тым лiку i юрыдычныя, добра вырашаць менавiта ў гэты час. Вас выгадна адрознiвае ад iншых стрыманая манера паводзiнаў, адказнасць, пунктуальнасць. Умацуюцца дзелавыя сувязi, зможаце праявiць сябе. Прафесiйнае сапернiцтва будзе падштурхоўваць i натхняць. Цяжкавата будзе працаваць з жанчынамi-падначаленымi. У магазiне не ўступайце ў бесталковыя дыскусii, проста моўчкi адыдзiце. Абяцаннi, якiя далi «другой палове», выконвайце.

РЫБЫ. Абяцаннi, якiя ўзялi на сябе, лягуць цяжкiм грузам. Давядзецца выблытвацца, а лепш за ўсё зрабiць тое, што паабяцалi. Iнтуiцыя дапаможа знайсцi правiльнае рашэнне пры ўсiх абставiнах. Калi ў вас дома бывае шмат народу, абавязкова трэба ачысцiць яго як фiзiчна — прыбраць, так i астральна — малiтвай, абкурваннем духмянымi рэчывамi, запаленай свечкай. Магчымы поспех i добрае матэрыяльнае ўзнагароджанне ў рамёствах, даследчых цi навуковых працах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика