Зялёнага гарошку будзе больш
Барыс ПРАКОПЧЫК
Калi летась на Гродзенскiм кансервавым заводзе замарынавалi 800 тысяч слоiкаў зялёнага гарошку, то сёлета гэты паказчык запланавана павялiчыць амаль удвая.
Такi рост будзе дасягнуты дзякуючы пашырэнню на 70 працэнтаў пасяўных плошчаў пад гэту культуру i някепскай ураджайнасцi ў сельгаскааператывах «Свiслач», «Кастрычнiк-Гродна» i iмя Дзеншчыкова Гродзенскага раёна. У мэтах выпуску iмпартазамяшчальнай прадукцыi на заводзе цяпер ажыццяўляецца комплексная рэканструкцыя, у ходзе якой новым абсталяваннем аснашчана i лiнiя па вытворчасцi кансерваванага гарошку. Вышэйзгаданыя гаспадаркi вырошчваюць яго спецыяльна для гэтага прадпрыемства, выкарыстоўваючы галандскi гатунак «Прэмiа».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi летась на Гродзенскiм кансервавым заводзе замарынавалi 800 тысяч слоiкаў зялёнага гарошку, то сёлета гэты паказчык запланавана павялiчыць амаль у |
|