У Брэсце за мiнулы дзень выпала амаль месячная норма ападкаў
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
У Брэсце за мiнулы дзень выпала 63 мм ападкаў, што склала каля 80 працэнтаў ад месячнай нормы, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец.
Паводле яе слоў, чакалася, што 14 жнiўня надвор’е ў Беларусi будзе фармiраваць актыўны франтальны падзел, а моцныя дажджы з навальнiцамi прагназавалiся толькi ў Гродне i Брэсце. Аднак у першую палову дня на франтальным падзеле ўтварыўся невялiкi па плошчы цыклон, якi закрануў заходнiя раёны Брэсцкай i Гродзенскай абласцей. У другой палове дня па Брэсцкай i Гродзенскай абласцях узмацнiўся вецер, месцамi яго парывы дасягалi 15—22 метраў у секунду. На Брэст абрынуўся лiвень. Па ацэнцы спецыялiста, з пачатку жнiўня гэта ўжо трэцi па лiку моцны лiвень у абласным цэнтры. У вынiку ў горадзе выпала ўжо тры месячныя нормы ападкаў. Ёсць звесткi аб падтапленнi шэрагу дамоў прыватнага сектара. Што датычыцца збожжавых, то ў заходнiх раёнах Брэстчыны iх уборка наблiжаецца да завяршэння, а таму лiўнi былi не такiя небяспечныя. Але пры гэтым у iншых раёнах Брэсцкай i Гродзен-скай абласцей моцны вецер мог прывесцi да палягання несабраных пасеваў. У цяперашнi час гаспадаркi праводзяць абследаваннi сельгасугоддзяў i прымаюць неабходныя меры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце за мiнулы дзень выпала 63 мм ападкаў, што склала каля 80 працэнтаў ад месячнай нормы, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела метэар |
|