Даходы насельнiцтва з бюджэтных крынiц за лiпень не iндэксуюцца
Кар. БЕЛТА
Грашовыя даходы насельнiцтва, якiя атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц, за лiпень гэтага года iндэксацыi не падлягаюць. Як паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, гэта звязана з тым, што iндэкс спажывецкiх цэн за лiпень гэтага года не перасягнуў 5-працэнтнага парога да снежня 2005 года i да лютага 2006.
Насельнiцтву, якое атрымлiвае даходы з iншых крынiц, страты ад iнфляцыi пакрываюцца на падставах, прадугледжаных калектыўнымi дагаворамi (пагадненнямi). Iндэксацыя ажыццяўляецца паводле нарматыву, устаноўленага ўказам прэзiдэнта ад 28 студзеня 2006 года № 55 «Аб нарматыве iндэксацыi грашовых даходаў насельнiцтва з улiкам iнфляцыi». Iндэксуецца даход у межах Br169,6 тыс. — 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мiнiмуму, дзеючага на момант iндэксацыi. Частка даходу, якая перавышае гэту суму, iндэксацыi не падлягае. Паколькi iндэкс спажывецкiх цэн за лiпень не перасягнуў 5 працэнтаў да студзеня гэтага года, мiнiмальная заработная плата за лiпень не iндэксуецца i складае Br156,9 тыс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грашовыя даходы насельнiцтва, якiя атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц, за лiпень гэтага года iндэксацыi не падлягаюць |
|