Нефармальны самiт лiдараў краiн — членаў ЕўрАзЭС
БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у нефармальным самiце лiдараў краiн — членаў ЕўрАзЭС, якi праходзiць 15—17 жнiўня ў Сочы.
На сочынскай сустрэчы прэзiдэнтаў будуць разгледжаны пытаннi фармiравання Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС i стварэння агульнага энергетычнага рынку. Мэта энергетычнай палiтыкi Супольнiцтва — забяспечыць энергетычную незалежнасць i бяспеку краiн — удзельнiц ЕўрАзЭС, у тым лiку шляхам фармiравання агульнага рынку энергарэсурсаў, развiцця транзiтнага патэнцыялу дзяржаў ЕўрАзЭС i стварэння спрыяльных умоў для павелiчэння мiждзяржаўных паставак энергарэсурсаў. Мерапрыемствамi па рэалiзацыi Прыярытэтных напрамкаў развiцця ЕўрАзЭС прадугледжваецца падпiсанне ў 2006 годзе Пратакола аб завяршэннi фармiравання Мытнага саюза на тэрыторыi дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС. Аднак у сувязi з перагаворамi краiн Супольнiцтва па далучэнню да Сусветнай гандлёвай арганiзацыi, у першую чаргу Расii, гэты працэс тармозiцца. У сувязi з гэтым, на думку беларускiх экспертаў, трэба фарсiраваць падрыхтоўку дакументаў, якiя складаюць дагаворную базу Мытнага саюза. Гэта работа павiнна быць завершана ў гэтым годзе, а дакументы — падпiсаны ў першай палове 2007 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у нефармальным самiце лiдараў краiн — членаў ЕўрАзЭС, якi праходзiць 15—17 жнiўня ў Сочы
|
|