Павялiчылiся ўклады насельнiцтва ў нацыянальнай валюце
Людміла Сац, Белта
Уклады насельнiцтва ў нацыянальнай валюце ў беларускiх банках у студзенi—лiпенi гэтага года павялiчылiся на Br1153 млрд, або на 31,5 працэнта. Дэпазiты ў замежнай валюце за гэты перыяд узраслi на Br266,8 млрд у эквiваленце, або на 14,3 працэнта. На пачатак жнiўня ўклады грамадзян у нацыянальнай валюце дасягнулi Br4812,8 млрд, а ў замежнай — Br2126,6 млрд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi.
Нагадаем, што цяпер дзяржава гарантуе поўную захаванасць зберажэнняў грамадзян у нацыянальнай валюце толькi ў ААБ «Беларусбанк», ААТ «Белпрамбудбанк», ААТ «Белiнвестбанк» i ААТ «Белаграпрамбанк». У ААБ «Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белпрамбудбанк», ААТ «Белзнешэканамбанк», «Прiорбанк» ААТ i ААТ «Белiнвестбанк» поўнасцю гарантуецца захаванасць укладаў у замежнай валюце. У астатнiх банках зберажэннi насельнiцтва страхуюцца праз створаны ў Нацыянальным банку Гарантыйны фонд абароны ўкладаў i дэпазiтаў фiзiчных асоб. У выпадку банкруцтва або прымусовай лiквiдацыi банка ўкладчыкам вяртаюцца сродкi ў памеры, эквiвалентным не больш як $1 тыс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уклады насельнiцтва ў нацыянальнай валюце ў беларускiх банках у студзенi—лiпенi гэтага года павялiчылiся на Br1153 млрд, або на 31,5 працэнта
|
|