Урад Беларусi разгледзеў праект указа аб правядзеннi ў 2009 годзе перапiсу насельнiцтва
Людмiла САЦ, БЕЛТА
Урад Беларусi разгледзеў праект указа прэзiдэнта «Аб правядзеннi ў 2009 годзе перапiсу насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь». Гэтае пытанне было абмеркавана на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага.
Як паведамiў мiнiстр статыстыкi i аналiзу Уладзiмiр Зiноўскi, прадстаўляючы праект дакумента, перапiс плануецца правесцi ў мэтах атрымання iнфармацыi аб дэмаграфiчных i сацыяльна-эканамiчных характарыстыках насельнiцтва, ступенi распаўсюджанасцi роднай мовы i iншых моў, аб наяўнасцi ў рэспублiцы этнiчных груп насельнiцтва, аб крынiцах сродкаў яго iснавання. Акрамя таго, у перапiсны лiст плануецца ўключыць пытаннi аб жыллёвых умовах насельнiцтва, характарыстыцы жылля i размеркаваннi жылога фонду па формах уласнасцi. Асаблiва цiкавай будзе iнфармацыя аб насельнiцтве, якое часова пражывае на тэрыторыi рэспублiкi. Перапiс таксама дасць магчымасць атрымаць звесткi аб становiшчы розных сацыяльных груп (жанчын, дзяцей, моладзi, асоб пажылога ўзросту, бяз- домных, беспрацоўных). Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу прапануе правесцi перапiс насельнiцтва па стану на 14 кастрычнiка 2009 года шляхам апытання жыхароў рэспублiкi спецыяльна падрыхтаванымi лiчыльнiкамi ў перыяд з 14 па 24 кастрычнiка 2009 года. Плануецца, што пробны перапiс насельнiцтва будзе праведзены ў 2007 годзе. Затраты на правядзенне перапiсу вызначаны ў суме Br21 млрд, або ў сярэднiм амаль $1 на чалавека. Паводле слоў Уладзiмiра Зiноўскага, у сусветнай практыцы аналагiчныя расходы складаюць прыкладна $1,5 — $2 на чалавека.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi разгледзеў праект указа прэзiдэнта «Аб правядзеннi ў 2009 годзе перапiсу насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь». Гэтае пытанне было абмеркава
|
|