21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiдзiя ЯРМОШЫНА: «Аб датэрмiновым правядзеннi мясцовых выбараў размова не iдзе ўвогуле»

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi «Звязды» адказвае старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына




— Найбольш верагодная дата правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў ужо вызначана. Тым не менш гучаць меркаваннi аб магчымасцi правядзення датэрмiновых выбараў. З чым, на ваш погляд, гэта звязана?

— Прэрагатыва вызначаць выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў належыць прэзiдэнту. Гэта адзiная службовая асоба Беларусi, якая мае права вызначаць дату выбараў, выдаўшы адпаведны ўказ. Пакуль такога ўказа не было. Ён з’явiцца, у адпаведнасцi з устаноўленымi тэрмiнамi, не пазней за тры месяцы да канчатковай даты выбараў. Папярэдне вызначаная дата выбараў — 14 студзеня 2007 года. Гэта выбары не датэрмiновыя, бо апошняя магчымая дата правядзення выбараў — 28 студзеня. Апошнiя мясцовыя выбары адбылiся 2 сакавiка, а таму да 2 лютага яны павiнны зноў прайсцi. На 28 студзеня якраз-такi i прыпадае апошняя нядзеля.

Аб датэрмiновым правядзеннi выбараў размова не iдзе ўвогуле. Нават калi выбары будуць праходзiць 14 студзеня, то яны павiнны быць прызначаны да 13 кастрычнiка. Па сутнасцi, да з’яўлення прэзiдэнцкага ўказа засталося толькi два месяцы. I ссоўваць правядзенне выбараў, напрыклад, на канец снежня няма нiякага сэнсу. Пры прызначэннi выбараў улiчваюцца самыя розныя абставiны: наяўнасць святаў, адпускнога перыяду, магчымасць правядзення выбараў у аптымальныя тэрмiны. Правядзенне выбараў напярэдаднi Новага года мы лiчым справай правальнай, бо ў гэты час людзi займаюцца зусiм iншымi справамi.

— Цi зменiцца, у параўнаннi з папярэднiмi выбарамi, колькасць акруг, дэпутатаў?

— Пакуль мы не можам аб гэтым казаць, бо да 1 кастрычнiка (не пазней за 5 месяцаў да сканчэння тэрмiну паўнамоцтваў дэпутатаў мясцовых Саветаў) павiнны быць прыняты рашэннi аб колькасцi выбарчых акруг, якiя будуць створаны. Недзе адпаведныя сесii Саветаў ужо адбылiся, недзе яны пройдуць пазней. Па закону ў нас адсутнiчае дакладна вызначаная колькасць акруг для мясцовых Саветаў. Напрыклад, для абласных Саветаў ствараецца ад 40 да 60 выбарчых акруг, раённых i гарадоў абласнога падпарадкавання — ад 25 да 40, гарадоў раённага падпарадкавання — ад 15 да 25, сельскiх i пасялковых — ад 11 да 15. Думаю, што Саветы будуць iсцi па старому шляху, вызначаючы такую ж колькасць выбарчых акруг, як было на мiнулых выбарах. Тым больш што ў многiх мясцовых Саветах гэта колькасць выбарчых акруг з’яўляецца максiмальнай. Так, на тэрыторыi ўсiх абласных Саветаў, як правiла, ствараецца па 60 акруг. I гэта зусiм няшмат, калi мець на ўвазе дастаткова буйныя тэрыторыi i iстотную колькасць раёнаў, якiя размешчаны ў вобласцi. Больш за тое, на тэрыторыi Магiлёўскай i Гомельскай абласцей зацiкаўленыя ў тым, каб максiмальная колькасць акруг была створана не на тэрыторыi горада, дзе жыве больш людзей, а на тэрыторыi раёнаў, дзе размешчаны забруджаныя Чарнобылем раёны, каб iх жыхары мелi найбольш просты доступ да дэпутата абласнога Савета. Думаю, на чарговых мясцовых выбарах колькасць акруг будзе прыкладна такой жа, як i на мiнулых — каля 24 тысяч. Менавiта такую колькасць дэпутатаў мясцовых Саветаў i трэба будзе выбiраць у студзенi наступнага года.

— Апошнi год быў насычаны ў палiтычным плане. Цi паўплывае гэта на знiжэнне цiкавасцi выбаршчыкаў да мясцовых выбараў?

— Зразумела, да мясцовых выбараў цiкавасць будзе меншай, чым да прэзiдэнцкiх. Гэта заканамерна. Для ўладаў быў бы дрэнны сiмптом, калi б было iнакш. Да цэнтральных выбараў цiкавасць у выбаршчыкаў самая высокая, бо на iх вызначаецца стратэгiя развiцця краiны на блiжэйшыя пяць гадоў. Што ж датычыцца мясцовых выбараў, то, з улiкам тых паўнамоцтваў, якiмi валодае мясцовы дэпутат, цiкавасць да iх меншая.

Аднак выбаршчык у нас сумленны. Перш за ўсё таму, што ён прывучыўся лiчыць грошы. Ён ведае, што, калi выбары не адбудуцца, давядзецца са сваiх падаткаў даставаць дадатковыя сродкi, каб праводзiць паўторныя выбары. Бо паўторныя выбары праходзяць за кошт мясцовых бюджэтаў. Зразумела, складана казаць пра яўку ў 90 працэнтаў, якой характарызуюцца рэспублiканскi рэферэндум цi прэзiдэнцкiя выбары, аднак яна, думаю, будзе дастатковай для таго, каб выбары былi прызнаны адбыўшымiся.

— Тыя, хто жадае стаць дэпутатам мясцовага Савета, павiнен ужо рыхтавацца да выбараў. На ваш погляд, цi зменiцца партрэт кандыдата ў дэпутаты ў параўнаннi з мiнулымi мясцовымi выбарамi?

— Думаю, так. Ён зменiцца з прычыны таго, што павялiчыцца колькасць маладых людзей у дэпутацкiм корпусе, бо яны ў нас дастаткова актыўныя ў палiтычным плане. Верагодна, што ў нас павялiчыцца i колькасць дэпутатаў-прадпрымальнiкаў, бо колькасць такiх людзей у сацыяльнай структуры грамадства становiцца большай. У першую чаргу гэта датычыцца гарадскiх i раённых Саветаў, бо наўрад цi ў вёсцы зменiцца партрэт дэпутата. У вёсцы, зразумела, будуць выбiраць сельскую iнтэлiгенцыю, якая пражывае там. У цэлым жа змяненне дэпутацкага корпусу, яго адукацыйнага ўзроўню звязана са змяненнем сацыяльнага i iнтэлектуальнага партрэта насельнiцтва ўсёй краiны.

— Прыналежнасць да арганiзацыi, палiтычнай партыi — гэта плюс цi мiнус?

— Я думаю, што ў нас у краiне гэта пакуль яшчэ не плюс. Хоць для грамадскiх аб’яднанняў гэта не так. Яны ў нас не валодаюць правам вылучаць кандыдатаў у дэпутаты, аднак такiя магутныя грамадскiя аб’яднаннi, як БРСМ цi ФПБ змогуць арганiзаваць добрую падтрымку кандыдата. Акрамя таго, прафсаюзы структураваны па вытворчаму прынцыпу, таму вылучэнне кандыдата ў працоўных калектывах будзе закранаць iнтарэсы i прафесiйных саюзаў. Практычна ўсе зноў абраныя дэпутаты мясцовых Саветаў, лiчу, будуць членамi прафсаюза. Што ж датычыцца палiтычных партый, то яны пакуль не здолелi пераадолець дастаткова халоднага стаўлення да iх грамадства. Я не думаю, што наяўнасць партыйнасцi з’яўляецца плюсам. Хоць тут i будзе плюс на першай стадыi: там, дзе партыя добра структуравана, стаць кандыдатам у дэпутаты ад партыi лёгка — кiруючы мясцовы орган любой партыi мае права вылучыць кандыдата ў дэпутаты ва ўсе акругi, якiя ствараюцца на тэрыторыi адпаведнага мясцовага Савета. Аднак потым, калi пачнецца працэс агiтацыi, усё кардынальна зменiцца. Думаю, тут перавага будзе аддадзена тым людзям, якiя добра вядомыя на адпаведнай тэрыторыi. А гэта кiраўнiкi мясцовых прадпрыемстваў i арганiзацый, грамадскiх аб’яднаннаў, прадстаўнiкi iнтэлiгенцыi, якая працуе з насельнiцтвам. Зразумела, на выбар будзе ўплываць перш за ўсё паспяховая службовая кар’ера.

— Мiжнароднае назiранне на мясцовых выбарах будзе прысутнiчаць?

— Яно не забароненае. Аднак такая склалася практыка ў свеце, што на мясцовыя выбары замежныя назiральнiкi не запрашаюцца. Таму мы не прадугледжваем замежнае назiранне. Увогуле ж у нас няма праблем з нацыянальным назiраннем. Яно ў Беларусi настолькi масавае, што мне складана яго параўнаць з нейкай iншай краiнай. Гэта пацвярджаюць i мiжнародныя назiральнiкi. На думку кiраўнiка Расiйскага выбарчага фонду спадара Барысава, Беларусь знаходзiцца на першым месцы па колькасцi суб’ектаў, якiя маюць права вылучыць i накiраваць назiральнiка на выбары.

— Грашовае пытанне: мясцовыя выбары больш танныя?

— Так. Хоць на самай справе яны патрабуюць самай вялiкай колькасцi ўдзельнiкаў, бо выбарчых камiсiй будзе больш, чым пры правядзеннi парламенцкiх i прэзiдэнцкiх выбараў. Калi параўнаць з прэзiдэнцкiмi выбарамi, то акрамя тэрытарыяльных абласных, гарадскiх i раённых, яшчэ ствараюцца сельскiя i пасялковыя выбарчыя камiсii, а таксама акруговыя для дэпутатаў абласнога ўзроўню. Звычайна ў нас у выбарчых камiсiях працуе каля 70 тысяч чалавек, а на мясцовых выбарах iх будзе больш за 80 тысяч. Што ж датычыцца сродкаў, то на мясцовыя выбары прадугледжана сума ў 28,4 млрд рублёў. Прэзiдэнцкiя выбары нам абышлiся ў 22 млрд рублёў, бо праходзiлi ў адзiн тур. Калi б яны праходзiлi ў два туры, планавалася зрасходаваць 35 млрд рублёў. Мы заўсёды ўкладваемся ў запланаваную суму, прычым часта нават эканомiм. Праўда, на мясцовых выбарах наўрад цi ўдасца зэканомiць.

— Раскажыце аб асноўных этапах выбарчай кампанii ў мясцовыя Саветы.

— Першы этап — аб’яўленне выбараў. Пасля гэтага пачнецца працэс стварэння выбарчых камiсiй. Тэрытарыяльныя выбарчыя камiсii, калi выбары адбудуцца 14 студзеня, будуць створаны да 20 кастрычнiка. Не пазней за 30 кастрычнiка будуць створаны акруговыя раённыя камiсii, не пазней за 29 лiстапада — участковыя камiсii. Самi ўчасткi для галасавання плануецца стварыць да 12 лiстапада. Па сутнасцi, пасля стварэння тэрытарыяльных i акруговых выбарчых камiсiй, за 70 дзён да выбараў пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Будуць стварацца iнiцыятыўныя групы для тых, хто вылучаецца шляхам збору подпiсаў. На працягу 10 дзён выбарчыя камiсii будуць правяраць дакументы аб вылучэннi кандыдатаў. I на працягу 30 дзён будуць праходзiць агiтацыйныя мерапрыемствы. Зразумела, яны будуць больш сцiплымi, бо друкаванне перадвыбарных праграм у сродках масавай iнфармацыi не прадугледжана. Аднак для кандыдатаў у дэпутаты, пачынаючы з узроўню гарадскога i раённага Саветаў, прадугледжана магчымасць выступлення па мясцоваму радыё. Акрамя таго, кожнаму кандыдату будзе выдзелена пэўная сума на выраб лiстовак i плакатаў. Аднак, як правiла, кандыдаты ў дэпутаты пасялковых i сельскiх Саветаў гэтым правам не карыстаюцца, бо няма сэнсу выпускаць лiстоўкi там, дзе цябе i так добра ведаюць. Што датычыцца абласных i Мiнскага гарадскога Савета, то тут перадвыбарная барацьба будзе падобная на тое, што адбываецца падчас парламенцкiх выбараў. За пяць дзён да выбараў пачнецца датэрмiновае галасаванне. У тым выпадку, калi нiхто з кандыдатаў не будзе выбраны ў першым туры, на працягу двух тыдняў будзе праведзены другi тур. Мы ўжо фактычна адвучылiся ад яго, бо i прэзiдэнцкiя выбары, i парламенцкiя амаль заўсёды праходзяць у адзiн тур. Што ж датычыцца мясцовых выбараў, то тут ён часта непазбежны. Тым не менш, у апошнi час падчас мясцовых выбараў другi тур праходзiць усё радзей. Магчыма, гэта таму, што там традыцыйна невысокi конкурс сярод кандыдатаў у дэпутаты. У вёсцы ён, як правiла, увогуле зведзены да 1,2 кандыдата.

Сяргей КАРАЛЕВIЧ.

Фота БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi «Звязды» адказвае старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика