Невядомыя, але не забытыя
Дзмiтрый КОРСАК, «Мiнск—Навiны»
Манумент Абаронцы Айчыны будзе ўстаноўлены на тэрыторыi будуемага на вулiцы Калiноўскага ў Мiнску храма-помнiка ў гонар Усiх Святых у памяць нявiнна забiтых у Айчыне нашай.
Паводле слоў аднаго з iнiцыятараў стварэння мемарыяла, ветэрана Мiкалая Дуброўскага, манумент стане своеасаблiвым аналагам Магiлы невядомага салдата. Плануецца, што ён будзе выкананы ў выглядзе саркафага, у якiм пахаваюць астанкi невядомага салдата, якi загiнуў падчас вызвалення Беларусi ад гiтлераўцаў. Там жа размесцiцца пантэон, у якiм будуць знаходзіцца капсулы з зямлёй з усiх краiн свету, дзе ваявалi салдаты-беларусы або падчас ваенных дзеянняў загiнулi нашы суайчыннiкi. Акрамя гэтага ў храм будуць перададзены на вечнае захоўванне ўсе тамы кнiгi «Памяць».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Манумент Абаронцы Айчыны будзе ўстаноўлены на тэрыторыi будуемага на вулiцы Калiноўскага ў Мiнску храма-помнiка ў гонар Усiх Святых у памяць нявiнна з |
|