Навошта бамжу бюстгалтар?
Кацярына ГУСЕВА, «Мiнск—Навiны»
Магазiн «Тавары для моладзi» на вулiцы Максiма Танка абрабаваў бомж. Сярод выкрадзенага — крэмы, шампунi, бальзамы для валасоў, а таксама губная памада i два бюстгалтары на агульную суму 200 тысяч рублёў. Зладзюжку затрымалi на выхадзе з гандлёвай кропкi. Каментуючы гэту сiтуацыю, старшы аператыўны дзяжурны Цэнтральнага РУУС Юрый Мяцельскi адзначыў, што грамадзяне без пэўнага месца жыхарства нярэдка трапляюць у поле зроку мiлiцыi. Звычайна яны ўчыняюць крадзяжы з прадуктовых магазiнаў. Навошта бамжу гэта ўсё спатрэбiлася, трэба будзе высветлiць следству.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магазiн «Тавары для моладзi» на вулiцы Максiма Танка абрабаваў бомж. Сярод выкрадзенага — крэмы, шампунi, бальзамы для валасоў, а таксама губная памад
|
|