Агульны намалот — 4,18 млн тон
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Жнiво перасягнула «экватар». Паводле iнфармацыi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, па стану на 17 жнiўня было скошана 1,4 мiльёна гектараў палеткаў пад збожжавымi i зернебабовымi. Гэта 64,9 працэнта агульнай плошчы.
У Брэсцкай вобласцi ўбрана 266,9 тыс. гектараў (80 працэнтаў), Вiцебскай — 172,2 тыс. га (51,1 працэнта), Гомельскай — 233,8 тыс. га (71,8 працэнта), Гродзенскай — 229,6 тыс. га (71,8 працэнта), Мiнскай — 377,2 тыс. га (63 працэнта), Магiлёўскай — 160,8 тыс. га (52,6 працэнта). За папярэднi дзень усяго па краiне было ўбрана 80,6 тысячы гектараў збожжавых i зернебабовых, што складае 3,6 працэнта ўсёй плошчы. Самая высокая «хуткасць» жнiва зараз на Вiцебшчыне, Магiлёўшчыне i Мiншчыне — адпаведна 4,15, 4,16 i 3,71 працэнта. У Брэсцкай вобласцi за дзень было апрацавана каля 3,1 працэнта палеткаў, Гомельскай — больш чым 3,2, а ў Гродзенскай — 3,3 працэнта. Паводле iнфармацыi Мiнсельгасхарча, агульны намалот збожжа склаў 4,18 мiльёна тон. Самы вялiкi намалот зараз у Мiнскай вобласцi, дзе, паводле апошнiх даных, атрымана звыш 1,1 мiльёна тон збожжа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жнiво перасягнула «экватар». Паводле iнфармацыi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, па стану на 17 жнiўня было скошана 1,4 мiльёна гектараў |
|