Цана на газ — не больш чым на 11—15 працэнтаў?
Ул. iнф
Як паведамiў падчас пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных i сацыяльных пытаннях першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка, наш урад лiчыць, што павышэнне цаны на газ павiнна адпавядаць унутрырасiйскаму ўзроўню — не больш чым на 11—15 працэнтаў.
Аб гэтым зараз вядуцца перамовы. Напрыканцы мая «Газпрам» прадаставiў «Белтрансгазу» новы варыянт дагавора, дзе ўзгадвалася, што кошт расiйскага газу складзе 200 долараў за 1 тыс. кубаметраў. Гэта больш чым у 4 разы перавышае цяперашнiя расцэнкi. Павелiчэнне кошту «блакiтнага палiва» можа выклiкаць адпаведны рост камунальных тарыфаў — напрыклад, пры цане да 100 долараў за 1 тыс. куб. метраў аплата за стандартную двухпакаёвую кватэру можа ўзрасцi прыкладна на 32—35 долараў. Будзем спадзявацца на лепшае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў падчас пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных i сацыяльных пытаннях першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка, наш |
|