21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як сябе адчуваюць сапернiкi?

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спорт-тайм

У адной адборачнай групе ЧЕ-2008 з нашай зборнай згуляюць Албанiя, Галандыя, Румынiя, Балгарыя, Славенiя i Люксембург. Усе каманды днямi правялi таварыскiя матчы. Сiлы сапернiкаў выглядаюць наступным чынам: галандцы разграмiлi ў гасцях Iрландыю — 4:0, Румынiя выйграла дома ў Кiпра — 2:0, Расія—Латвія —1:0. Славенiя не справiлася на родным полi з Iзраiлем — 1:1, а Балгарыя наогул завяршыла выязны матч з Уэльсам нулявой нiчыёй. Люксембург здаўся гасцям з Турцыi — 0:1. Самы блiжэйшы сапернiк нашай дружыны, Албанiя, перамагла на чужым полi Сан-Марына — 3:0.

Нарабiўшыя шуму на чэмпiянаце свету ў Германii ўкраiнцы з вялiкiм лiкам перамаглi Азербайджан — 6:0. Так жа Грузiя пакрыўдзiла Фарэры ў кваліфікацыйным матчы. Вынікі астатніх адборачных гульняў: Эстонія—Македонія — 0:1, Бельгія—Казахстан — 0:0.

Пацалунак Шэвы не ацанiлi

Навiчок «Чэлсi» Андрэй Шаўчэнка раззлаваў былых аднаклубнiкаў i сваiх прыхiльнiкаў, бо пакiдаючы «Мiлан», абяцаў нiколi не цалаваць футболку чужой каманды, але не стрымаў слова. Шэва адкрыў лiк сваiм мячом за новы клуб у Суперкубку Англii i на радасцях парушыў табу. У вынiку перамог «Лiверпуль» — 2:1. Украiнец жа папрасiў прабачэння ў фанатаў i сказаў, што нiкога не хацеў пакрыўдзiць: яго проста захліснулi эмоцыi.

Адвакат заплацiць

Хоць матч расiйскай прэм’ер-лiгi «Том» — «Зенiт» завяршыўся ўнiчыю — 2:2, вынiкi гэтай сустрэчы не настолькi мiрныя. I зноў, як i на мундзiялi, вызначыўся арбiтр Валянцiн Iваноў: на яго накiнулiся iгракi пiцерскага клуба разам з трэнерам Дзiкам Адвакатам, бо палiчылi забiты гол парушэннем правiлаў. За замах на арбiтра «Зенiт» аштрафаваны на 200 тысяч рублёў, а асабiста трэнер — на 50 тысяч. Яшчэ 10 тысяч галандзец вымушаны аддаць за выхад за межы тэхнiчнай зоны. На такую ж суму аштрафавана i «Том» па вiне фанатаў, якiя выкiдвалi на поле ўсялякiя прадметы.

Рунi ўбралi на тры матчы

Асацыяцыя футбола Англii змянiла сваё рашэнне i дысквалiфiкавала форварда «Манчэстар Юнайтэд» Уэйна Рунi за мэтанакiраваны ўдар сапернiка локцем у таварыскiм матчы з «Порту», якi адбыўся 4 жнiўня ў рамках перадсезоннага турнiру ў Амстэрдаме. Вiноўнiк разам з аднаклубнiкам Полам Скоўлзам прапусцiць па тры гульнi чэмпiянату. Дысквалiфiкацыя ўступае ў сiлу з 23 жнiўня, таму iгракi змогуць паўдзельнiчаць у першым туры прэм’ер-лiгi. «МЮ» згуляе з «Фулхэмам».

Першы фiналiст

Сталiчны «Керамiн» датэрмiнова забяспечыў сабе выхад у фiнал Кубка Беларусi па хакею з шайбай, таму вынiкi астатнiх двух матчаў для падначаленых Андрэя Гусава не маюць вялiкага значэння. За другую пуцёўку змагаецца некалькi клубаў. Пакуль больш шанцаў саставiць кампанiю «драконам» у фiнале захоўвае мiнскае «Дынама».

Баскетбалiста затрымалi з-за зброi

Iгрок клуба НБА «Шарлот Бобкэтс» Лонi Бакстэр падазраецца ў стральбе за два кварталы ад Белага дома ў Вашынгтоне. Баскетбалiста i яго сябра затрымала служба бяспекi, бо ў аўто Бакстэра знайшлi гiльзы i зброю. Пакуль не ўстаноўлена, цi стралялi менавiта з яе. Iграка абвiнавацiлi толькi ў незаконным нашэннi зброi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адной адборачнай групе ЧЕ-2008 з нашай зборнай згуляюць Албанiя, Галандыя, Румынiя, Балгарыя, Славенiя i Люксембург. Усе каманды днямi правялi тавар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика