Дарога дружбы з Парыжа ў Маскву праходзiць праз Беларусь
Святлана ЯСКЕВIЧ
У дзевяць гадзiн вечара 17 жнiўня перасеклi беларуска-польскую мяжу ў Брэсце ўдзельнiкi веламарафону «Дарога дружбы», якi стартаваў 14 лiпеня ў Парыжы.
Акцыя праводзiцца па iнiцыятыве нямецкай арганiзацыi «Bike For Peace». Грамадскае аб’яднанне з’явiлася 26 гадоў таму як рух за спорт па-за палiтыкай. Заходняя Германiя разам з ЗША байкатавалi Алiмпiяду-80. I многiя спартсмены, а таксама грамадзяне ФРГ перажывалi сваё недачыненне да сусветнай спартыўнай падзеi. Тады i ўзнiкла названая арганiзацыя. Яе актывiсты кожны год ладзяць веласiпедныя падарожжы па Еўропе ў абарону мiру i дружбы памiж народамi. Сёлета аматары веласпорту прысвяцiлi свой паход перамозе над фашызмам. Маршрут iх пралёг праз краiны Еўропы, Брэст, Мiнск, Смаленск, Маскву. У склад каманды ўваходзяць грамадзяне Францыi, Германii, Расii, Беларусi, Бельгii, Польшчы ва ўзросце ад 11 да 65 гадоў. Ад самага Парыжа «дарогай дружбы» едуць трое беларусаў з Вiцебскай вобласцi. У iх лiку Галiна Мартыненка з 11-гадовым сынам Аляксандрам (на фота). Па Еўропе марафонцы прайшлi ўжо дзве тысячы кiламетраў. У Брэсце яны робяць прыпынак на два днi. На «Варшаўскiм мосце» iх сустрэлi члены мясцовага клуба аматараў бегу, прадстаўнiкi грамадскасцi. Спартсмены праехалi па цэнтральных вулiцах горада, усклалi кветкi да манумента воiнам-вызвалiцелям. А начаваць удзельнiкi прабегу будуць не ў гатэлi, а ў кватэрах гасцiнных брастаўчан.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзевяць гадзiн вечара 17 жнiўня перасеклi беларуска-польскую мяжу ў Брэсце ўдзельнiкi веламарафону «Дарога дружбы», якi стартаваў 14 лiпеня ў Парыжы
|
|