Пракансультуюць прама на вулiцы
Упершыню кансультацыю юрыста, псiхолага i сацыяльнага педагога мiнчане змогуць атрымаць прама на вулiцы.
Спецыялiсты тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Савецкага раёна будуць прымаць жыхароў сталiцы ў Дзень горада, 10 верасня, на пляцоўцы каля магазiна «Вiцебск» на вулiцы Гамарнiка. Паводле слоў загадчыка аддзялення псiхалагiчнай дапамогi i рэабiлiтацыi цэнтра Савецкага раёна Мiкалая Арла, тут жа мiнчане змогуць даведацца аб рабоце цэнтра i запiсацца ў клубы па iнтарэсах. Надзея ЛIСАВА, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню кансультацыю юрыста, псiхолага i сацыяльнага педагога мiнчане змогуць атрымаць прама на вулiцы |
|