Беларускi клуб выступiць у РасiiСпорт-тайм У сезоне 2006/2007 у расiйскай вышэйшай хакейнай лiзе згуляе беларускi клуб. Магчымасць прайсцi стажыроўку ў больш моцным чэмпiянаце ў параўнаннi з нацыянальным першынством з’явiлася паводле Пагаднення аб супрацоўнiцтве, што заключылi федэрацыi хакея Расii i Беларусi. Хутчэй за ўсё дзверы ў суперлiгу для нашай краiны прарубiць трохразовы пераможца Беларусi мiнскае «Юнацтва».Летнi Кубак зноў здабудуць мiнчане Днямi вызначыўся апошнi фiналiст Кубка Беларусi па хакею з шайбай. За трафей будуць змагацца дзве мiнскiя каманды — «Керамiн» i «Дынама», якiя ўжо з’яўляюцца пераможцамi гэтага турнiру. Дарэчы, тэндэнцыя пацвердзiлася: у летнiх розыгрышаў заўжды выйгравала мiнская каманда i толькi перанос Кубка на вясну змянiў сiтуацыю — перамагаў «Гомель». «Гусь» пабiла рэкорд немцаў Расiйскi дырыжабль «Палярная гусь» пабiў рэкорд нямецкага «Цэпелiна», якi ўзняўся на 7 тысяч 300 метраў. Пiлот нашых усходнiх суседзяў Станiслаў Фёдараў узяў вышыню звыш 8 тысяч метраў. Праўда, планаваў падняць дырыжабль на 9 кiламетраў, але не хапiла палiва. Арбiтр ледзь не застаўся без формы Чаго толькi не даводзiцца цярпець арбiтрам. Акрамя даўно вядомага лозунга «Суддзю на мыла!», ёсць i iншыя непрыемнасцi. Напрыклад, галоўнага рэферы адборачнага турнiру чэмпiянату свету па футболу-2008 Марка Кортнi (Паўночная Iрландыя) пакiнулi без судзейскай формы за некалькi гадзiн да пачатку матча, бо багаж быў згублены ў аэрапорце Манчэстара, адкуль арбiтр прыляцеў у Брусель. Прадстаўнiкi футбольнай федэрацыi Бельгii хутка падабралi патрэбны камплект адзення, i Кортнi выйшаў абслугоўваць гульню Бельгiя — Казахстан, якая завяршылася нулявым лiкам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сезоне 2006/2007 у расiйскай вышэйшай хакейнай лiзе згуляе беларускi клуб. Магчымасць прайсцi стажыроўку ў больш моцным чэмпiянаце ў параўнаннi з на |
|